wd wp Пошук:

Электрамагнітнае поле

Электрамагні́тнае по́ле — адзін з відаў фізічнага поля, з дапамогай якога перадаюцца электрамагнітныя ўзаемадзеянні. У вакууме характарызуецца напружанасцю электрычнага поля і магнітнай індукцыяй, у асяроддзі — электрычным зрушэннем і напружанасцю магнітнага поля.

Асобныя выпадкі электрамагнітнага поля — электрастатычнае поле (ствараецца нерухомымі зарадамі) і магнітнае поле (ствараецца нерухомымі праваднікамі з пастаянным электрычным токам або пастаяннымі магнітамі).

З ураўненняў Максвела вынікае, што пераменныя магнітныя і электрычныя палі ўзаемазвязаны, а іх прасторавае размеркаванне ў часе вядзе да ўзнікнення электрамагнітных хваль.

Законы электрамагнітнага поля, узаемадзеянне і рух у ім зараджаных часціц вывучае класічная электрадынаміка.

Электрамагнітнае поле падпарадкоўваецца прынцыпу суперпазіцыі, яно характарызуецца энергіяй[ru], імпульсам і момантам імпульсу, для якіх выконваюцца адпаведныя законы захавання.

У квантавай фізіцы электрамагнітнае поле разглядаюць як «газ» элементарных часціц — фатонаў; квантавыя ўласцівасці электрамагнітнага поля (гл. эфект Комптана, фотаэфект) вывучае квантавая электрадынаміка.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Электрадынаміка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара