wd wp Пошук:

Анат

Анат (іўр.: ענת) — заходнесеміцкая багіня вайны, культ якой у старажытнасці быў распаўсюджаны ў Ханаане і Сірыі. Шанаванне Анат аказала моцны ўплыў на фарміраванне культа Астарты.

Імя Анат упершыню сустракаецца ў угарыцкіх тэкстах каля 1400 г. да н. э. Мяркуецца, што магла быць засведчана ў Егіпце як Анат-эй яшчэ раней каля 1800 г. да н. э. У 1 тысячагоддзі да н. э. шанавалася пераважна арамеямі і хананеямі. Імя Анат сустракаецца ў тэкстах, знойдзеных на тэрыторыі сучасных Сірыі, Турцыі, Лівана, Кіпра, Ізраіля, Егіпта. У Ізраілі захаваліся тапонімы з імям Анат і асабістае жаночае імя Анат.

Ва ўгарыцкіх тэкстах выступала як маладая дзяўчына і адначасова суровы воін, які ў баі бязлітасна забівае ворагаў і ператварае іх галовы ў сваю здабычу. Забойствы мелі рытуальны характар, паколькі пасля заканчэння вайны Анат павінна была прайсці абрады ачышчэння ў храме. У пазнейшых запісах іўдзейскіх пасяленцаў Элефанціны ўзгадвалася багіня Анат-Яху, жонка бога Яхвэ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Багіні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі вайны