wd wp Пошук:

Угарыт

Уваход у царскі палац.

Угарыт — старажытны горад-дзяржава ў паўночнай Фінікіі, на месцы сучаснай Рас-Шамры (Сірыя). Вядомы з пачатку II-га тыс. да н.э. У гэты час ён знаходзіўся пад уплывам Егіпта і Ямхада. З XVII ст. да н.э. Угарыт пад уладай Егіпта, з пачатку XIV ст. да н.э. — хетаў. Клінапісныя архівы палаца Угарыта даюць магчымасць вызначыць паслядоўнасць кіравання цароў Угарыта: Амістамру I (пачатак XIV ст. да н.э.), Нікмаду II (сярэдзіна XIV ст. да н.э.), Архалбу, Нікмепа (канец XIV — пачатак XIII стст. да н.э.), Амістамру II (сярэдзіна XIII ст. да н.э.), Ібірану, Нікмаду III, Амурапі (канец XIII — пачатак XII стст. да н.э.). У пачатку XII ст. да н.э. Угарыт быў разбураны землятрасеннем («народамі мора»). На тэрыторыі Угарыта знаходзілася каля 180 земляробчых паселішчаў-абшчын.ю жыхары якіх плацілі падаткі і выконвалі павіннасці на карысць цара. У руках цара былі вялікія зямельныя ўладанні, рамесная вытворчасць, гандаль (тарговыя агенты — тамкары). У Угарыце мелася буйнае царскае земляробчае-жывёлагадоўчая гаспадарка, дзе працавалі залежныя ад цара людзі. Панавальны клас, у руках якога засяроджваліся рухомая маёмасць і рабы, складалі буйныя землеўладальнікі, знаць, якая ваявала на калясніцах (мар’яніі), «сябры цара» і вярхушка гандляроў. У архівах Угарыта захаваліся звесткі пра продаж і завяшчанне зямлі. Угарыт з’яўляўся цэнтрам міжнароднага гандлю Егіпта, краін Эгейскага мора, Малай Азіі, Двухрэчча і Цэнтральнай Сірыі.

Гл. таксама

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Фінікіі
Катэгорыя·Угарыт