wd wp Пошук:

Астарта

Аста́рта (іўр.: עשתרת) — старажытная блізкаўсходняя багіня ўрадлівасці, кахання і вайны.

Гісторыя

Лічыцца, што культ Астарты першапачаткова ўзнік ў Месапатаміі, дзе яна была вядома як Інанашумераў) і Іштарвавіланян і асірыйцаў). У 2 тысячагоддзі да н. э. шанаванне Астарты распаўсюдзілася ў Сірыі, Палесціне і Ханаанскай зямлі. Тут вобраз месапатамскай багіні ўвабраў у сябе рысы мясцовай багіні Анат, што была абаронцайй паляўнічых і пастухоў, малявалася як дзева-ваяўніца.

У новым вобразе Астарта разглядалася як заступніца шэрагу буйных ханаанскіх, філісцімлянскіх і іўдэйскіх гарадоў. У Сідоне жрацы Астарты паходзілі з кіруючых дынастый. У Ерусаліме храм Астарты быў пабудаваны пры валадары Саламоне. Выявы Астарты-Анат знойдзены на Кіпры.

У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. у сувязі з экспансіяй Старажытнага Егіпта на Блізкі Усход, прыхільнікі Астарты-Анат з’явіліся ў егіпецкіх гарадах. Першапачаткова імі былі іншаземцы, аднак пазней Астарта-Анат увайшла ў егіпецкі міфалагічны цыкл, прысвечаны проціборству Сета і Асірыса. Многія рысы егіпецкага вобраза Астарты былі запазычаны багіняйСехмет.

У эпоху элінізму Астарту атаясамлялі са старажытнагрэчаскай багіняй Афрадытай.

Рытуалы шанавання Астарты ўключалі сексуальныя сувязі са жрацамі і храмавую прастытуцыю.

Міфалогія

У блізкаўсходняй міфалогіі Астарта злучалася галоўным чынам з Балу-Ваалам, выступала то як яго маці, то як кансорт. Менавіта такой яна вядома Бібліі. Магчыма, што пашырэнне культа Астарты таксама адбывалася дзякуючы папулярызацыі Ваала. У фінікійцаў яна часам выступае як жонка бога Эля. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што старажытныя іўдзеі прымалі Астарту ў якасці жонкі Яхве.

Егіпцяне атаясамлялі Ваала з Сетам, таму ў старажытнаегіпецкай міфалогіі Астарта была яго жонкай. Паводле аднаго з міфаў, Гор запячатаў улонне Астарты, але Сет зняў пячаць і злучыўся з багіняй ў свяшчэнным акце.

Сімвалы

Планета Венера, кіпарыс, змяя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Егіпецкая міфалогія
Катэгорыя·Багіні
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі ўрадлівасці
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу
Катэгорыя·Багі вайны