wd wp Пошук:

Амкадор

«Амкадор» — машынабудаўнічае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе ў Мінску. Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы[1]. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў[2]. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Мінскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Літве (Вільнюс), Прыднястроўі (Ціраспаль, Прыднястроўе), Расіі (Арол, Валгаград, Екацярынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Украіне (Кіеў). Валодае 10 даччынымі прадпрыемствамі:

  1. «Амкадор-Гандаль»,
  2. «Амкадор-Дзяржынск» (Мінская вобласць),
  3. «Амкадор-Лагойск» (Мінская вобл.),
  4. «Амкадор-Літ»,
  5. «Амкадор-Можа» (Крупкі, Мінская вобл.),
  6. «Амкадор-Пінск» (Брэсцкая вобласць),
  7. «Амкадор-Спецсервіс»,
  8. «Амкадор-Унікаб» (Маладзечна, Мінская вобл.),
  9. «Амкадор-Унімод»,
  10. «Амкадор-Шклоў» (Магілёўская вобласць).
Пагружальнік, 2006 г.

Уладальнікам 60% акцый таварыства з’яўляецца Бірэндра Махата, родзіч Упендры Махаты — генеральнага консула Непала ў Беларусі[3].

У студзені 2013 г. у выніку продажу дадатковай эмісіі акцый 53,64% ад статутнага фонду выкупіла ТАА «Інтэрсервіс»[4].

Лесазагатоўнік

Зноскі

  1. Марына Носава Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (1 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 верасня 2018.
  2. Холдынг «Амкадор» адправіць у кастрычніку ў Казахстан 30 снегаўборачных машын(нявызн.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (4 кастрычніка 2013). Праверана 5 кастрычніка 2013.
  3. Вадзім Сяховіч Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Грамадства. Наша Ніва (22 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 верасня 2018.
  4. Новикова, Е. В чьих руках теперь «Амкодор» / Елена Новикова // Народная воля. — 2013. — № 8 (3749). — 29 студзеня. — С. 1.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе