wd wp Пошук:

Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхальчанка. Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка (нар. 13 кастрычніка 1973, Полацк, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі журналіст, прапагандыст і тэлевядучы.

Біяграфія

У 2000 годзе пачаў тэлевізійную кар’еру на рэгіянальным тэлеканале[1]. З 2004 года працаваў на дзяржаўным тэлеканале «АНТ» у якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 2005 годзе пераехаў у Мінск працаваць у штаб-кватэру «АНТ». Міхальчанка вядомы як аўтар тэлеперадачы «руск.: Как есть, так есть» (Як ёсць, так ёсць).

У 2012 годзе быў кандыдатам на выбарах у ніжнюю палату беларускага парламента, але не быў абраны[2].

Санкцыі ЕС

У 2011 годзе, пасля хвалі рэпрэсій, якая рушыла ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, Міхальчанка разам з іншымі супрацоўнікамі і топ-менеджарамі буйных дзяржаўных СМІ стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спіса Еўрасаюза[3].

Згодна з рашэннем Савета ЕС ад 15 кастрычніка 2012 года тэлеперадача «руск.: Как есть, так есть» была ахарактарызавана як інструмент прапаганды ў Беларусі, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі, у той час як Міхальчанка стаў асабліва актыўны на гэтай ніве пасля разгону Плошчы 2010 і наступных пратэстаў[4].

У 2014 годзе Міхальчанка выйграў працэс у судзе агульнай юрысдыкцыі ЕС(укр.) бел. і здолеў дамагчыся адмены санкцый супраць яго па працэсуальных прычынах. Суд(укр.) бел., аднак, пацвердзіў, што шоу Міхальчанкі было часткай прапагандысцкай машыны рэжыму Лукашэнкі[5].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына[1].

Зноскі

  1. 1 2 От оппонента слышу! — Максим Иващенко, БелГазета, 02.04.2012
  2. Як ёсць, так ёсць: каб пракінуць Міхальчанку, амаль 5 тысяч чалавек «прагаласавалі на даму» — Наша Ніва, 26.09.2012
  3. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (нявызн.). Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  4. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus(англ.) .(недаступная спасылка)
  5. Ruhain, Vital. Will Belarus oligarchs follow suit after Mikhalchanka’s win over EU?(англ.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2014). Праверана 3 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Агульнанацыянальнае тэлебачанне
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе