wd wp Пошук:

Аляксей Сяргеевіч Агафонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агафонаў. Аляксей Сяргеевіч Агафонаў (24 студзеня 1911, в. Забарочча, Вязнікаўскі павет — 22 лістапада 1943, Гомельскі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір аддзялення 16-га гвардзейскага асобнага сапёрнага эскадрону 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), гвардыі старшы сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 студзеня 1911 года ў вёсцы Забарочча цяпер Вязнікаўскага раёна Уладзімірскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыўшы пачатковую школу, працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі на сапраўднай ваеннай службе ў 1933—1935 гадах. Звольніўшыся ў запас, працаваў на заводзе ў горадзе Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад).

Зноў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі ў жніўні 1941 года. На фронце — з 1942 года.

Камандзір аддзялення 16-га гвардзейскага асобнага сапёрнага эскадрону (15-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі старшы сяржант Аляксей Агафонаў асабліва вызначыўся ў час разведкі пераправы праз раку Дняпро ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Камарын цяпер Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

24 верасня 1943 года пад шквальным агнём непрыяцеля, гвардыі старшы сяржант Агафонаў прабраўся да ракі, ўплаў пераадолеў яе, разведаўшы месца для пераправы і падыходы да Дняпра, і прабыўшы суткі ў варожым тыле, даставіў камандаванню падрабязныя звесткі.

22 лістапада 1943 года гвардыі старшы сяржант Аляксей Агафонаў загінуў смерцю храбрых у баі пад горадам Гомелем. Пахаваны ў вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, пазней перапахаваны ў брацкую магілу ў ліку дваццаці сямі вайскоўцаў на грамадзянскім могілках вёскі Карма Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму сяржанту Агафонаву Аляксею Сяргеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вязнікаўскім павеце
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе