wd wp Пошук:

Аляксей Васілевіч Цімашэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімашэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Цімашэнка (нар. 9 снежня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пасля аддаваўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 годзе вярнуўся ў гомельскі клуб.

У ліпені 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011. Пасля вяртання ў сезоне 2012 ужо не меў трывалага месца ў аснове і ў жніўні 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[2].

У лютым 2013 года канчаткова пакінуў Гомель і стаў іграком мазырскай «Славіі», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, часам выступаў у якасці абаронцы. Правёў за мазырскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года зноў апынуўся ў «Белшыне»[3], дзе стаў асноўным правым паўабаронцам. У кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы, у лістападзе 2014 года вярнуўся ў аснову.

У сакавіку 2015 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4]. Замацаваўся ў асноўным складзе мікашэвічцаў, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях — ад абаронцы да нападніка. Па заканчэнні сезона 2015 з’явілася інфармацыя аб цікавасці да Цімашэнкі з боку мінскага «Дынама»[5], аднак Аляксей у студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[6]. Аднак, замацавацца ў аснове гарнякоў не здолеў і на полі з’яўляўся эпізадычна. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[7].

У студзені 2017 года стаў іграком «Віцебска»[8]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, выступаў пераважна на пазіцыі левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў віцебскую каманду і ў лютым 2018 года перайшоў у «Слуцк»[9]. У складзе слуцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10]. Прапусціў пачатак сезона 2019, пазней вярнуў месца ў стартавым складзе, у ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У снежні 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[11].

У студзені 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[12]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2020 дапамог рэчыцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Спачатку часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[13].

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksey Timoshenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тимошенко проведет ближайший сезон в «Белшине»
  3. Алексей Тимошенко вернулся в «Белшину»
  4. Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с “Гранитом”. На просмотре Габовда и Петрикий
  5. Футбол. Минское “Динамо” интересуется Жуковским, Савостьяновым и Тимошенко
  6. Алексей Тимошенко подписал контракт с “Шахтером”
  7. “Шахтер” расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко
  8. Алексей Тимошенко подписал контракт с “Витебском”
  9. Тимошенко и Ясинский подписали контракты со “Слуцком”
  10. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в “Слуцк”, восемь игроков продлили контракты с клубом
  11. “Слуцк” расстался с Хотовым и Тимошенко
  12. Тимошенко пополнил ряды “Спутника”
  13. “Локомотив” продлил контракты с пятью футболистами
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель