wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дземідовіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Дземідовіч (нар. 26 красавіка 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Родны брат Аляксандра, Вадзім Дземідовіч, таксама футбаліст[2].

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2008 гуляў за брэсцкае «Дынама» (у сезоне 2012 каманда называлася «Брэст»), але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным абаронцам.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3]. У лідскім клубе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліду»[4]. Сезон 2015 распачаў у «Баранавічах», якія вярнуліся ў Першую лігу. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў і далучыўся да «Смаргоні».

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[5], аднак у другой палове сезона 2016 не правёў ніводнага матча за асноўную каманду. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца сезона 2017[6], але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам-СТІ»[7]. Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман».

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[8] і ў сакавіку далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім у выніку падпісаў кантракт. Дапамог брэсцкай камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. У першай палове 2019 года заставаўся іграком «Руха», аднак не правёў у Першай лізе ніводнага матча, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Беларусі.

У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[9] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе стаў адным і асноўных ігракоў. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні сезона 2019.

У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[11], дзе гуляў да канца сезона 2020. У 2021 годзе выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльДынама261
2008Д1Дынама40
2009дубльДынама223
2010Д1Дынама30
2011Д1Дынама100
2012 (1)Д1Брэст00
2012 (2)Д2Граніт130
2013Д2Граніт261
2014Д2Ліда262
2015Д2Баранавічы241
2016 (1)Д2Смаргонь111
2016 (2)дубльНёман103
2017Д2Смалявічы-СТІ282
2018Д3Рух286
2019 (1)Д2Рух00
2019 (2)Д2Хваля131
2020Д2Граніт221
2021Д3Брэстжылбуд100

Зноскі

  1. Aleksandr Demidovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Белорусский футбол. Прием заявок окончен, господа. Делайте ваши заявки
  3. Сергей Курганский и Александр Демидович пополнили состав “Лиды”
  4. “Лида” рассталась с Асниным и Демидовичем
  5. Рудницкий и Демидович стали игроками “Немана”
  6. Футбол. Александр Демидович продлил контракт с “Неманом”
  7. “Смолевичи-СТИ” арендовали Кирилла Леоновича у минского “Динамо” и Александра Демидовича у “Немана”
  8. Коневега на просмотре в «Минске». Вихров и Демидович покинули расположение команды
  9. Александр Демидович покинул “Рух”
  10. Градобоев и Демидович подписали контракты с “Волной”
  11. Ряды команды пополнили четыре игрока

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэстжылбуд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта