wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Ануфрыеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Ануфрыеў (нар. 21 ліпеня 1995, Новы Двор, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам.

У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2], дзе стаў асноўным іграком і забіў 5 галоў. У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак паўабаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, і ў ліпені 2017 года кантракт быў разарваны[4]. Неўзабаве зноў папоўніў склад «Смаргоні»[5]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[6].

Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[7]. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезоне 2019 пачынаў у стартавым складзе мазыран, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Пачатак 2020 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення не здолеў вярнуць месца ў аснове. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[8].

У жніўні 2020 года стаў іграком «Мінска»[9], дзе трывала з’яўляўся на полі. У студзені 2021 года пакінуў сталічны клуб[10] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Пакуніў каманду па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года[12].

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да канца сезона[13], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У студзені 2022 года некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», але хутка далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[14]

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльБАТЭ101
2013дубльБАТЭ150
2014дубльБАТЭ216
2015 (1)дубльБАТЭ92
2015 (2)Д2Смаргонь155
2016Д2Смалявічы-СТІ239
2017 (1)Д2Смалявічы-СТІ50
2017 (2)Д2Смаргонь141
2018Д2Славія2810
2019Д1Славія254
2020 (1)Д1Славія10
2020 (2)Д1Мінск104
2021 (1)Д1Іслач71
2021 (2)Д1Дынама50

Зноскі

  1. Aleksandr Anufriev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Двое отданы в аренду (руск.)
  3. «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (руск.)
  4. “Смолевичи-СТИ” расторгли контракт с Ануфриевым и отдали Степанова в аренду “Лучу” (руск.)
  5. Карбовский и Ануфриев продолжат карьеру в “Сморгони” (руск.)
  6. “Сморгонь” покинули 11 футболистов (руск.)
  7. Ануфриев перешел в «Славию» (руск.)
  8. Ануфриев покинул “Славию” (руск.)
  9. “Минск” подписал Александра Ануфриева (руск.)
  10. Климович и Ануфриев покинули “Минск” (руск.)
  11. Александр Ануфриев подписал контракт с “Ислочью” (руск.)
  12. Ануфриев покинул “Ислочь” (руск.)
  13. Ануфриев сменил “Ислочь” на брестское “Динамо” (руск.)
  14. Александр Ануфриев официально перешел в Гомель (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных