wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Каждан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каждан. Алякса́ндр Пятро́віч (Пейсахавіч) Кажда́н (англ.: Alexander Kazhdan; 3 верасня 1922, Масква — 29 мая 1997, Думбартан-Окс, Вашынгтон, ЗША) — савецкі і амерыканскі гісторык-візантыніст, армяніст, адзін з найбуйнейшых спецыялістаў XX стагоддзя па Візантыі і Вялікай Арменіі, рэдактар фундаментальнага «Оксфардскага слоўніка Візантыі».

Біяграфія

Нарадзіўся ў купецкай сям’і ў Маскве. Пасля рэвалюцыі сям’я зведала голад і нястачу. Бацька Пейся (Пейсах) Эфрон (у рускай версіі Пётр Ізраілевіч Каждан), стаў адным з вядучых спецыялістаў па тэхналогіі вырабу змазачных маслаў у савецкай танкавай прамысловасці. У 1939 годзе Аляксандр паступіў на гістарычны факультэт МДУ, але з-за «буржуазнага паходжання» яму было немагчыма атрымаць вышэйшую адукацыю ў Маскве, і ён скончыў Уфімскі педагагічны інстытут (1942).

У 1944 годзе Каждан ажаніўся з Рымай Ізвянскай, у тым жа годзе нарадзіўся сын Дзмітрый. Пасля абароны дысертацыі ў 1946 годзе дзверы маскоўскіх навуковых інстытутаў ізноў апынуліся зачынены перад ім, на гэты раз з-за яго «касмапалітычнай» нацыянальнасці. Навукоўцу прыйшлося бадзяцца па пазаштатных пасадах (педагагічныя інстытуты ў Іванаве, Туле, Вялікіх Луках).

З 1956 года прафесар Каждан працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР. За два дзесяцігоддзі ён падрыхтаваў мноства публікацый; сярод іх навуковыя кнігі і артыкулы, артыкулы ў вядучых энцыклапедыях, пераклады антычных і сярэдневяковых аўтараў, навукова-папулярныя артыкулы і кнігі. Каждан удзельнічаў у працы рэдкалегіі штогодніка «Візантыйскі летапіс». Дыскусійныя артыкулы Каждана ахвотна друкаваў Аляксандр Твардоўскі ў «Новым свеце».

У 1975 годзе сын Каждана Дзмітрый атрымаў запрашэнне заняць кафедру прафесара ў Гарвардскім універсітэце. Жыццё Аляксандра Пятровіча ўскладнілася, жонку звольнілі з працы, і ён прыняў рашэнне эміграваць. У 1978 годзе ён прыбыў у Вену з ізраільскай візай. Але праз год, пасля працяглага знаходжання ў Парыжы і Бірмінгеме, Каждан пасяліўся ў ЗША, дзе працаваў у Цэнтры вывучэння Візантыі ў Думбартан-Окс і вёў курс лекцый у Прынстанскім універсітэце.

Пасля 1978 года кнігі Аляксандра Каждана канфіскоўваліся з савецкіх бібліятэк, а артыкулы — з навуковага абароту. У маскоўскім выдавецтве «Мастацтва» на 30 гадоў «затрымаўся» рукапіс яго манаграфіі «Два дні з жыцця Канстанцінопаля».

У ЗША Каждан выхаваў цэлую плеяду даследчыкаў-візантолагаў, а сярод расійскіх яго вучняў вылучаецца С. А. Іваноў.

Сын Давід (Дзмітрый) — ізраільскі (у мінулым амерыканскі) матэматык, спецыяліст па тэорыі прадстаўленняў груп. Унук Элі Каждан — шматгадовы саветнік і паплечнік Натана Шчаранскага, які займаў шэраг пасад на ізраільскай дзяржаўнай службе.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119086913 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Армяністы
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з СССР
Катэгорыя·Гісторыкі ЗША
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Катэгорыя·Візантыністы
Катэгорыя·Выкладчыкі Іванаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Медыявісты
Катэгорыя·Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам