wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Гутар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Пятровіч Гутар (нар. 18 красавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).

Клубная кар’ера

Аляксандр з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» горада Мінска.

БАТЭ

У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 года, пасля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіперам клуба. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у спіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым іграком Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сезон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясніў са складу Аляксандра.

Судовая справа з БАТЭ

22 снежня 2012 года брамнік, з-за незадаволенасці колькасцю выступаў у матчах клуба, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разлічаны да 2015 года кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[8]. Пасля пасяджэння па справе Гутара бакі атрымалі магчымасць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[9]. 22 студзеня Аляксандр атрымаў дазвол на скасаванне кантракту з БАТЭ з выплатай кампенсацыі клуба ў памеры 180 тысяч долараў. Згодна з рашэннем кампенсацыю можа таксама выплаціць клуб, які набудзе іграка[10]. БАТЭ выказаў сваю пазіцыю з нагоды вердыкту БФФ, падаўшы апеляцыю па рашэнні камітэту федэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд сумы кампенсацыі[10][11]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 года спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысяч долараў[12].

«Дынама» Мінск

З 1 лютага 2013 года трэніраваўся ў складзе мінскага «Дынама», з якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[13].

У складзе «Дынама» адразу стаў асноўным брамнікам, але часам паказваў няўпэўненую гульню. Пасля мачту з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» 21 ліпеня 2013 года, калі з-за памылак Гутара «Дынама» саступіла 1:2, трапіў на лаўку запасных, а месца ў аснове заняў Аляксандр Суліма. Пасля матча з «Нёманам» 1 верасня 2013 года Суліма быў адпраўлены ў дубліруючы склад, а Гутар зноў заняў месца асноўнага брамніка.

Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага брамніка. Пачынаючы са жніўня 2014 стаў чаргавацца ў стартавым складзе дынамаўцаў з Сяргеем Ігнатовічам. У пачатку сезона 2015 на некаторы час саступіў месца ў браме Васілю Хамутоўскаму, але неўзабаве зноў стаў асноўным брамнікам мінчан. 15 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў[14].

У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на адзін год[15]. У сакавіку 2016 года быў абраны капітанам каманды[16]. Улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Дынама»[17].

«Арэнбург»

30 чэрвеня 2016 года стала вядома аб пераходзе Гутара ў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Арэнбург»[18][19]. У другой палове 2016 года трывала гуляў у аснове «Арэнбурга», але ў 2017 годзе ўжо не з’яўляўся на полі, заставаўся другім брамнікам. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і Гутар пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

«Тосна»

14 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб падпісанні Гутарам кантракта з клубам «Тосна», які ўпершыню выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу[20]. Аднак, не здолеў стаць асноўным брамнікам, і ўжо 4 верасня 2017 года, так і не згуляўшы ніводнага матча за «Тосна», па пагадненні бакоў пакінуў клуб[21].

«Чарнаморац»

Неўзабаве пасля зыходу з «Тосна» далучыўся да адэскага «Чарнаморца», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі трэнер Алег Дулуб[22]. У складзе «Чарнаморца» стаў асноўным брамнікам, дапамог камандзе пакінуць апошні радок турнірнай табліцы. У снежні 2017 года разарваў кантракт з адэскім клубам[23].

«Дынама» Брэст

У лютым 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[24], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[25]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным брамнікам брэсцкай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату.

«Шахцёр»

У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[26]. Стаў асноўным брамнікаў каманды, з якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[27].

Міжнародная кар’ера

Аляксандр з’яўляецца бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 года, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. У студзені 2012 года брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Венгрыі[28]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.

Асабістае жыццё

Аляксандр жанаты са спявачкай гурта «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхняя сустрэча адбылася на мерапрыемстве ўшаноўвання БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасці гасцей.

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Gutor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Hutar // FBref.com
  3. Aleksandr Gutor // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. National-Football-Teams.com
  5. Sports-Reference.com
  6. Александр ГуторДинамо-Брест.
  7. Aleksandr Gutor // Transfermarkt — 2000.
  8. Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
  9. Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
  10. 1 2 Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
  11. ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств. Еўрарадыё
  12. Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов (руск.)
  13. Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года (руск.)
  14. Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й!
  15. Минское “Динамо” продлило контракт с Александром Гутором
  16. Александр Гутор избран капитаном минского “Динамо”
  17. Александр Гутор официально покинул минское “Динамо” в качестве свободного агента
  18. Александр Гутор стал игроком “Оренбурга”
  19. «Оренбург» объявил о переходе Прудникова и Гутора
  20. Александр Гутор подписал контракт с “Тосно”
  21. Александр Гутор покинул “Тосно”
  22. Александр Гутор стал игроком “Черноморца”
  23. Александр Гутор покинул “Черноморец”
  24. Брестское “Динамо” подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича
  25. Гутор продлил контракт с брестским “Динамо”
  26. Официально: Александр Гутор - игрок солигорского “Шахтера”
  27. Гутор и Стасевич покинули “Шахтер”
  28. Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией. Еўрарадыё

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Тосна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганцавічах
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта