wd wp Пошук:

Зборная Канады па футболе

Зборная Канады па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Канаду на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Знаходзіцца пад кіраваннем Канадскай футбольнай асацыяцыі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Біма Філд» у Таронта.

Канада аднойчы выступала чэмпіянаце свету — у 1986 годзе, калі заваявала адзіную пуцёўку для прадстаўнікоў зоны КАНКАКАФ; у сваёй групе С прайграла ўсе тры матчы на ​​групавым этапе — Францыі 0:1, Венгрыі 0:2 і СССР 0:2.

У 1985 і 2000 гадах Канада станавілася пераможцам Залатога кубка КАНКАКАФ. У 2001 годзе як пераможца Кубка КАНКАКАФ брала ўдзел у Кубку канфедэрацый, гуляла ў групе В, дзе саступіла Японіі 0:3, згуляла ўнічыю з Бразіліяй 0:0 і прайграла Камеруну 0:2; заняла апошняе месца ў групе.

Выступы на міжнародных турнірах

Чэмпіянат свету

Залаты кубак КАНКАКАФ

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Канады па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных