wd wp Пошук:

Аляксандр Віталевіч Ксенафонтаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ксенафонтаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Ксенафонтаў (нар. 5 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Родзіна» з Масквы.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У другой палове 2017 года замацаваўся ў рэзервовай камандзе дынамаўцаў. У першай палове 2018 года з 7 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў.

У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць»[2]. У складзе «Чысці» забіў чатыры галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года некаторы час трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», аднак пазней вярнуўся ў «Дынама», пачаўшы сезон 2019 у дублі.

26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 ліпеня 2019 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. У студзені 2020 года праходзіў беспаспяховы прагляд у бабруйскай «Белшыне», а пазней далучыўся да «Віцебска», які ў лютым 2020 года арандаваў паўабаронцу[4]. У сезоне 2020 гуляў няшмат, значную частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2020 года «Віцебск» набыў паўабаронцу на трывалай аснове[5]. У сезоне 2021 замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[6].

У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам»[7] і неўзабаве далучыўся да маскоўскай «Родзіны»[8].

Міжнародная кар’ера

У верасні і кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльДынамаБеларусь41
2016дубльДынамаБеларусь40
2017дубльДынамаБеларусь194
2018 (1)дубльДынамаБеларусь147
2018 (2)Д2ЧысцьБеларусь124
2019Д1ДынамаБеларусь40
2020Д1ВіцебскБеларусь101
2021Д1ВіцебскБеларусь295
2022 (1)Д1ВіцебскБеларусь143

Зноскі

  1. Aleksandr Ksenofontov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Чисть» арендовала у минского «Динамо» Капова, Мироевского и Ксенофонтова
  3. Минское “Динамо” продлило контракт с Ксенофонтовым
  4. Хавбек Ксенофонтов из минского “Динамо” перешел в “Витебск”
  5. “Витебск” выкупил Александра Ксенофонтова
  6. “Витебск” продлил контракты с Красновым и Ксенофонтовым
  7. “Витебск” объявил о расставании с Ксенофонтовым
  8. Александр Ксенофонтов стал одноклубником Рэймонда Адеолы в “Родине”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Ігракі ФК Родзіна Масква
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных