У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ксенафонтаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Ксенафонтаў (нар. 5 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Родзіна» з Масквы.
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У другой палове 2017 года замацаваўся ў рэзервовай камандзе дынамаўцаў. У першай палове 2018 года з 7 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў.
У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць»[2]. У складзе «Чысці» забіў чатыры галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года некаторы час трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», аднак пазней вярнуўся ў «Дынама», пачаўшы сезон 2019 у дублі.
26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 ліпеня 2019 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. У студзені 2020 года праходзіў беспаспяховы прагляд у бабруйскай «Белшыне», а пазней далучыўся да «Віцебска», які ў лютым 2020 года арандаваў паўабаронцу[4]. У сезоне 2020 гуляў няшмат, значную частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2020 года «Віцебск» набыў паўабаронцу на трывалай аснове[5]. У сезоне 2021 замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[6].
У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам»[7] і неўзабаве далучыўся да маскоўскай «Родзіны»[8].
У верасні і кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску.
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | 4 | 1 | |
2016 | дубль | Дынама | 4 | 0 | |
2017 | дубль | Дынама | 19 | 4 | |
2018 (1) | дубль | Дынама | 14 | 7 | |
2018 (2) | Д2 | Чысць | 12 | 4 | |
2019 | Д1 | Дынама | 4 | 0 | |
2020 | Д1 | Віцебск | 10 | 1 | |
2021 | Д1 | Віцебск | 29 | 5 | |
2022 (1) | Д1 | Віцебск | 14 | 3 | |