wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксеевіч Галавачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галавачоў. Алякса́ндр Аляксе́евіч Галавачо́́ў (руск.: Александр Алексеевич Головачёв; 10 снежня 1909 — 6 сакавіка 1945) — гвардыі палкоўнік, удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Біяграфія

А. А. Галавачоў нарадзіўся ў сяле Любахна Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз гарадскі пасёлак у Дзяцькаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі). З 1929 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школы імя УЦВК РСФСР. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. А. Галавачоў на фронце — начальнік штаба, камандзір стралковага палка. Са жніўня 1942 года — камандзір 52-й мотастралковай брыгады (15-ы танкавы корпус, 3-я танкавая армія). Брыгада пад камандаваннем А. А. Галавачова вызначылася ў 1943 годзе ў ходзе Харкаўскай аперацыі Варонежскага фронту, удзельнічала ў баях пры фарсіраванні Дона, вызваленні Украіны, бітве за Дняпро. Асабліва брыгада вызначылася ў час Львоўска-Сандамірскай аперацыі, вызваліла горад Гарадок Львоўскай вобласці і горад Львоў, фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм на яе левым беразе. У складзе 1-а Украінскага фронту брыгада А. А. Галавачова ўдзельнічала ў студзені — лютым 1945 г. у Сандамірска-Сілезскай і Ніжне-Сілезскай аперацыях, удзельнічала ў вызваленні шэрагу гарадоў на тэрыторыі Польшчы, фарсіраванні ракі Одэр.

Загінуў А. А. Галавачоў у Сілезіі, у раёне горада Глогаў (польск.: Głogów). Пахаваны ў горадзе Васылькіў (Украіна).

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Головачёв Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяцькаўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга