wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Какорын

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алякса́ндр Алякса́ндравіч Како́рын (прозвішча пры нараджэнні — Карташо́ў[4]; руск.: Александр Александрович Кокорин; нар. 19 сакавіка 1991, Валуйкі, Белгародская вобласць)[5] — расійскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола (у арэндзе з «Фіярэнціны») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Расіі. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2012, 2016 і чэмпіянату свету 2014 года.

Клубная кар’ера

«Дынама»

Перад сезонам 2008 Аляксандр падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клуб адчуваў цяжкасці з нападаючымі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурна» і забіў гол у матчы, які скончыўся на карысць дынамаўцаў з лікам 2:1[6], стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце.

«Анжы»

3 ліпеня 2013 года на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»[7]. Сума адчэпных склала 19 млн еўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвясціў, што Аляксандр далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дні[8].

Вяртанне ў «Дынама»

16 жніўня 2013 года Какорын вярнуўся ў «Дынама», так і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матча. Разам з ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юрый Жыркоў.

«Зеніт»

30 студзеня 2016 года разам з аднаклубнікам Юрыем Жырковым перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт».

8 кастрычніка 2018 года разам з паўабаронцам «Краснадара» Паўлам Мамаевым апынуўся ўцягнутым у крымінальную справу за драку і збіццё чыноўнікаў у маскоўскім кафэ. 8 мая 2019 года быў прысуджаны да 1,5 гадоў зняволення. Па заканчэнні сезона 2018/19, у якім «Зеніт» стаў чэмпіёнам Расіі, пакінуў каманду.

У верасні 2019 года выйшаў на свабоду і падпісаў новы кантракт з «Зенітам», аднак РФС адмовіўся рэгістраваць іграка па-за перыядам заявак, таму ён зможа згуляць за клуб толькі са студзеня 2020 года[9].

У лютым 2020 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Какорына ў «Сочы» на правах арэнды[10].

«Спартак»

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Спартаком»[11].

«Фіярэнціна»

У студзені 2021 года перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну», аднак не замацаваўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года на правах арэнды далучыўся да кіпрскага «Арыса»[12].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2011 года сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся яго дэбют за зборную.

Зноскі

  1. Aleksandr Kokorin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Kokorin // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Какорын Аляксандр Аляксандравіч
  4. Горад Аляксандра Архівавана 26 верасня 2016.
  5. Аляксандр Какорн: дасье(руск.) . Sports.ru.
  6. Александр Кокорин: досье — Футбол. sports.ru.
  7. Кокорин дал согласие на переход в “Анжи”. ФК Динамо Москва
  8. Кокорин в «Анжи» Архівавана 12 ліпеня 2013.. ФК Анжи
  9. РФС отказался регистрировать Кокорина. by.tribuna.com
  10. Кокорин перешел в «Сочи». by.tribuna.com
  11. Кокорин перешел в «Спартак». by.tribuna.com
  12. Футбол. Александр Кокорин перешел в кипрский “Арис”, который возглавляет Алексей Шпилевский. pressball.by
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Злачынцы Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Сочы
Катэгорыя·Ігракі ФК Арыс Лімасол
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы