wd wp Пошук:

Валуйкі

Валуйкі — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валуйскага раёна Белгародскай вобласці. Горад размешчаны на высокім правым беразе ракі Валуй, за 3 км ад яе ўпадзення ў раку Аскол, за 160 км на паўднёвы ўсход ад Белгарада.

Заснаваны ў 1593 годзе, у часы праўлення Фёдара Іаанавіча як горад-крэпасць на Мураўскім шляху пры ўпадзенні ракі Валуй ў Аскол. Першая крэпасць знікла пры невядомых абставінах. У 1599 годзе на яе месцы была збудавана новая крэпасць.

З XVII стагоддзя з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Валуйскага павета. Па перапісу 1616 года ў горадзе налічвалася 646 чалавек, у 1627 насельніцтва вырасла да 774 чалавек.

Зноскі

  1. Папярэднія вынікі перапісу 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1593 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Белгародскай вобласці