wd wp Пошук:

Альгерд Ціханавіч Краўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўцоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Альгерд. Альгерд Ціханавіч Краўцоў (6 ліпеня 1912, в. Забалоцце, цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 12 снежня 1993, Растоў-на-Доне) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У Чырвонай арміі з 1936 года ў Ленінградскім ваенна-інжынерным вучылішчы, якое скончыў у 1938 годзе. Удзельнік Другой Сусветнай вайны з 1941 г. У камуністычнай партыі з 1941 года. З 1942 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. У 1944 г. маёр — камандзір 15-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (6-я пантонна-маставая брыгада, 3-я гвардзейская, танкавая армія, 1-ы Украінскі фронт).

Званне героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Ўорка» (№ 6876) прысвоена 10 красавіка 1945 г. за адвагу і мужнасць, выяўленыя пры фарсіраванні Віслы.

Маёр Краўцоў у ноч на 31 ліпеня 1944 г. пад варожым агнём арганізаваў пераправу танкаў і артылерыі праз раку Вісла ў раёне горада Барануў-Сандамерскі (Польшча). Батальён на чале з Краўцовым адбіў контратакі праціўніка і, захапіўшы пануючыя вышыні, утрымаў плацдарм да падыходу падмацаванняў. Апроч таго, наводзіў пераправы для войскаў пад агнём праціўніка на рэках Дон, Северскі Данец, Дняпро, Паўднёвы Буг, Одэр, Шпрэе, Эльба.

Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі, палкоўнік. У 1950 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Быў ваенным саветнікам у Венгрыі. З 1961 г. у адстаўцы. У перыяд з 1965 па 1967 год працаваў у Растоўскім Вышэйшым ваенным камандна-інжынерным вучылішчы. Памёр 12 снежня 1993 года. Пахаваны ў Растове-на-Доне.

Ганаровы грамадзянін гарадоў Чарнаўцы (Украіна) і Свішкаў (Балгарыя).

Узнагароды

Памяць

На доме ў Растове-на-Доне, дзе ён жыў, усталяваная мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга