wd wp Пошук:

Альвара Арбелоа

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} А́львара Арбело́а Ко́ка (ісп.: Álvaro Arbeloa Coca; нар. 17 студзеня 1983, Саламанка, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2008—2014), у яе складзе чэмпіён свету і Еўропы. Гуляў пераважна на пазіцыі правага абаронцы, аднак мог гуляць у якасці цэнтральнага абаронцы. Падчас свайго вяртання ў Мадрыд часцяком гуляў з правага боку абароны.

Кар’ера

Раннія гады

Альвара быў падпісаны мадрыдскім «Рэалам» ў зусім юным узросце і пачаў выступаць за юнацкую каманду клуба, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бенітэс. З цягам часу ён стаў сталым іграком рэзервовай каманды і двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і не здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 года Арбелоа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфер жаданнем рэгулярна гуляць.

«Ліверпул»

Неўзабаве ён прыцягнуў увагу «Ліверпула», і 31 студзеня 2007 года перайшоў у гэты англійскі клуб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёна фунтаў, прычым 50 % з іх атрымаў «Рэал». Яго дэбют у «Ліверпуле» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкасла», які скончыўся паражэннем яго каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмейну Пенанту. Аднак паўнавартасным яго дэбютам варта лічыць матч супраць «Барселоны» на «Камп Ноу», які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелоа выйшаў на гэту гульню ў стартавым складзе на пазіцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянеля Месі.

7 красавіка 2007 года Арбелоа забіў свой ​​першы гол за «Ліверпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў іграком «Ліверпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм’ер-лізе. Перад сезонам 2007/08 Альвара змяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасля сыходу з каманды Крэйга Беламі.

Вяртанне ў «Рэал»

29 ліпеня 2009 года было абвешчана, што «Рэал» і «Ліверпул» дасягнулі пагаднення аб перадачы Арбелоа ў іспанскі клуб. Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў.

Улетку 2016 года Арбеоа ў якасці свабоднага агента пакінуў «Рэал» і 31 жніўня 2016 года падпісаў кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[3]. Аднак правёў за лонданцаў толькі ты матчы: тры ў чэмпіянаце Англіі і адзін у Кубку лігі. У маі 2017 года «Вест Хэм» абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт з абаронцам[4], і ў чэрвені 2017 года Арбелоа абвясцяў аб завяршэнні кар’еры[5].

Зборная

27 сакавіка 2008 года адбыўся дэбют Альвара ў нацыянальнай зборнай Іспаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матча супраць італьянцаў Арбелоа выйшаў на замену Серхіа Рамасу.

Дасягненні

Клубныя

Сцяг Іспаніі «Рэал Мадрыд»

Міжнародныя

Сцяг Іспаніі Іспанія

Зноскі

  1. http://www.realmadrid.com/en/football/squad/alvaro-arbeloa-coca
  2. Álvaro Arbeloa // FBref.com
  3. Арбелоа перешел в «Вест Хэм». by.tribuna.com.
  4. «Вест Хэм» решил расстаться с Арбелоа, Кальери и Тере. by.tribuna.com.
  5. Экс-защитник «Реала» и сборной Испании Арбелоа завершил карьеру. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саламанцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд C
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе