wd wp Пошук:

Алена Фёдараўна Колесава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Колесава. Алена Фёдараўна Колесава (руск.: Елена Фёдоровна Колесова, 6 жніўня 1920 — 11 верасня 1942) — удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі у час Вялікай Айчыннай вайны, камандзір разведвальна-дыверсійнай групы партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння разведаддзела штаба Заходняга фронта. Герой Савецкага Саюза ((1944).

Біяграфія

А. Ф. Колесава нарадзілася ў вёсцы Колесава (зараз у Яраслаўскім раёне Яраслаўскай вобласці Расіі). З 1924 г. жыла ў сям’і сваякоў у Маскве. У 1939 годзе скончыла 2-е Маскоўскае педагагічнае вучылішча і пачала працаваць у школе № 47. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працавала ў перасяленчым упраўленні Савета народных камісараў СССР, працавала на будаўніцтве абарончых аб’ектаў. У Чырвонай Арміі з 20 кастрычніка 1941 г. У складзе разведвальна-дыверсійнай групы неаднаразова пераходзіла лінію фронту. На асабістым баявым рахунку А. Ф. Колесавай 4 пушчаныя пад адхон эшалоны, 3 знішчаныя аўтамашыны, 6 знішчаных паліцэйскіх пунктаў. З мая 1942 г. А. Ф. Колесава камандзір разведвальна-дыверсійнай групы, дзейнічаўшай на тэрыторыі Барысаўскага і Крупскага раёнаў.

А. Ф. Колесава загінула ў баі ў час аперацыі па знішчэнню варожага гарнізона ў вёсцы Выдрыца Крупскага раёна Мінскай вобласці. Была пахавана ў брацкай магіле ў вёсцы Мігаўшчына. Пасля вайны перапахавана ў горадзе Крупкі.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 Алена Фёдараўна Колесава на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Крупках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскім павеце (Расія)
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі