wd wp Пошук:

Алег Анатолевіч Патоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Патоцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Патоцкі (нар. 26 чэрвеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

З 2008 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[2], але ўжо не меў месца ў асноўным складзе. Пад канец сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, звычайна на пазіцыі цэнтральнага атакуючага паўабароцы.

У сакавіку 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[3], і неўзабаве Алег стаў іграком «Гарадзеі»[4]. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове «Гарадзеі».

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[5]. Пазней на працягу значага перыяду знаходзіўся ў стане бабруйскай «Белшыны», аднак у сакавіку пакінуў Бабруйск[6]. З-за траўмы прапусціў пачатак сезона 2015, а ў маі падпісаў кантракт з першалігавай «Іслаччу»[7]. У сезоне 2015 рэдка з’яўляўся на полі, аднаўляючыся ад траўмы. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе «Іслачы», якая выйшла ў Вышэйшую лігу, але ў жніўні атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. У пачатку сезона 2017 гуляў за дубль, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе і ў выніку быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне. У студзені 2018 года стала вядома, што Патоцкі працягне выступаць за «Іслач»[9]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу.

У пачатку 2019 года таксама разглядаўся як ігрок асновы, аднак 14 сакавіка ў кубкавым матчы супраць БАТЭ атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на працяглы тэрмін. Вярнуўся на поле толькі ў канцы верасня таго ж года. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[10]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У пачатку 2021 года стаў адным з нешматлікіх вопытных ігракоў, якія засталіся ў камандзе пасля таго, як яна ўзяла курс на амаладджэнне. У сезоне 2021 гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам адсутнічаў з-за траўм.

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу» на год[11].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльБАТЭ262
2009дубльБАТЭ212
2010Д1БАТЭ20
2011Д1БАТЭ91
2012Д2Дняпро244
2013Д1Дняпро161
2014Д2Гарадзея140
2015Д2Іслач100
2016Д1Іслач120
2017Д1Іслач211
2018Д1Іслач281
2019Д1Іслач40
2020Д1Іслач280
2021Д1Іслач193

Зноскі

  1. Oleg Patotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Олег Патоцкий перейдет в “Днепр”
  3. “Днепр” расторг контракт с Патоцким
  4. Патоцкий будет играть за “Городею”
  5. Патоцкий, Шидловский и Якимов не подошли “Торпедо-БелАЗ”
  6. Олег Патоцкий покинул тренировочный лагерь “Белшины”
  7. ИГРОК, УЧАСТВУЮЩИЙ В ЛИГЕ ЧЕМПИОНОВ, ПОПОЛНИЛ РЯДЫ ИСЛОЧИ Архівавана 2 ліпеня 2015.
  8. Бубнов и Патоцкий продлили контракты с “Ислочью”
  9. Олег Патоцкий продолжит играть за “Ислочь”
  10. Олег Патоцкий продлил контракт с “Ислочью”
  11. Патоцкий продлил контракт с “Ислочью”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта