wd wp Пошук:

Адзій Шарыпавіч Шарыпаў

Адзі́й Шары́павіч Шары́паў[1] (1912, с. Марынаўка, цяпер Усходне-Казахстанская вобласць — 1993, Алматы, Казахстан) — казахскі пісьменнік і мовазнавец. Заслужаны настаўнік Казахстана (1957), доктар філалагічных навук (1973). У час Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам у Беларусі, пра што напісаў 4 аповесці.

Біяграфія

У 1938 годзе скончыў Казахскі педагагічны інстытут у Алматы (Казахская ССР). У 1938—1940 гадах выкладаў у школах Алмацінскай вобласці. У лютым 1940 года яго заклікалі ў Чырвоную армію, дзе служыў у 7-й танкавай дывізіі(руск.) бел., размешчанай у Ваўкавыску (Беластоцкая вобласць Беларускай ССР). Ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны да 6 ліпеня 1941 года адступаў з дывізіяй да Вязьмы (Смаленская вобласць, РСФСР), дзе яе расфарміравалі. У Мухінскіх лясах Ельнінскага раёна стварыў партызанскі атрад, які дзейнічаў у Ершыцкім і Рослаўскім раёнах Смаленскай вобласці. Атрад Сашы, як яго пазней нараклі, увайшоў у склад 2-й Клятнянскай партызанскай брыгады (Бранская вобласць) і падрываў масты ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці (Беларуская ССР). У снежні 1941 года атрымаў аскепкавае раненне ў грудзі. У хаце лесніка Рамана Андзіна лекар выдаліў аскепкі без наркозу. Пасля вайны Шарыпаў напісаў аўтабіяграфічную аповесць «Гісторыя аднаго кажушка», якую прысвяціў Еўдакіі Анодзінай, што падарыла яму свой кажух пасля аперацыі. У пачатку кастрычніка 1943 года 2-я Клятнянская брыгада злучылася з Чырвонай арміяй[2].

У 1944—1958 гадах быў намеснікам міністра асветы Казахскай ССР. Спрыяў стварэнню падручнікаў на казахскай мове, за што ў 1957 годзе атрымаў званне «Заслужаны настаўнік Казахстана». У 1958—1963 гадах — міністр асветы Казахскай ССР. Адначасна ў 1959—1962 і 1963—1966 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Казахскай ССР 5-га і 6-га скліканняў. У 1963—1966 гадах — міністр замежных спраў і намеснік старшыні Савету міністраў Казахскай ССР. У 1966—1971-м — 1-ы сакратар Саюза пісьменнікаў Казахстану і сакратар Саюза пісьменнікаў СССР. Адначасна ў 1966—1970 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання, дзе займаў пасаду намесніка старшыні Савета Саюза. Напісаў пра беларусаў і Беларусь аповесці «Дачка партызана» (каз.: Партизан қызы), «Помста» і «Зоркі ў цямніцы» (каз.: Қапастағы жұлдыздар). Сустракаўся з народнымі паэтамі Беларусі Петрусём Броўкам і Максімам Танкам. Стварыў сцэнарый кінафільма «Лясная балада», які паказалі на фестывалях у Алматы і Ташкенце (Узбекская ССР). У 1971—1979 гадах працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук Казахскай ССР. У 1973 годзе атрымаў званне доктара філалагічных навук. У 1979—1993 гадах быў кіраўніком Інстытута літаратуры і мастацтва НАН Казахстану. У 1985 годзе наведаў Краснапольскі раён Беларусі. Быў першым казахам, чыё імя ўключылі ў Брытанскую энцыклапедыю[2].

Зноскі

  1. Часам Адзі, як у: Ніна Шчарбачэвіч. Тканка літаратурнага працэсу // Жырандоля. — 3 сакавіка 2018. — № 9 (405).
  2. 1 2 Мікола Берлеж. Беларусь — яго лёс // Звязда : газета. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Філолагі Казахстана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Казахстана
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Казахстана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вучоныя Казахстана
Катэгорыя·Памерлі ў Алма-Аце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Казахскай ССР 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Катэгорыя·Партызаны Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Казахскай ССР 5-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Народныя камісары і міністры Казахскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казахскай АССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі