wd wp Пошук:

Усходне-Казахстанская вобласць

Усходне-Казахстанская вобласць (каз.: Шығыс Қазақстан облысы) — вобласць ва ўсходняй частцы Казахстана, на мяжы з Расіяй і Кітаем. Адміністрацыйны цэнтр — горад Усць-Каменагорск.

Гісторыя

26 жніўня 1920 года прыняты дэкрэт УЦВК і СНК РСФСР «Пра ўтварэнне Кіргізскай (Казахскай) Аўтаномнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі», у склад якой увайшла і Сяміпалацінская вобласць з паветамі: Паўладарскі, Сяміпалацінскі, Усць-Каменагорскі, Зайсанскі і Каркаралінскі. Сяміпалацінская вобласць (з 11 снежня 1920 года — губерня) да красавіка 1921 года знаходзілася ў падначаленні Сібрэўкама. На падставе пастановы ВЦВК ад 13 чэрвеня 1921 года з Алтайскай губерні ў склад Сяміпалацінскай былі перададзены Бухтармінскі і частка Змяінагорскага паветаў[2].

17 студзеня 1928 года з Сяміпалацінскага, Усць-Каменагорскага, Бухтармінскага, Зайсанскага паветаў Сяміпалацінскай губерні і часткі Лепсінскага павета Джэтысуйскай губерні была утворана Сяміпалацінская акруга, якая складаўся з 23 раёнаў. 17 снежня 1930 года акруга, як і ўсе астатнія акругі Казакскай АССР, была скасаваны, яе раёны ўзбуйнены і перададзены ў непасрэднае падначаленне рэспубліканскім уладам[3].

Усходне-Казахстанская вобласць была ўтворана 20 лютага 1932 года з адміністрацыйным цэнтрам вобласці ў горадзе Сяміпалацінску, у складзе 21 раёна. 14 кастрычніка 1939 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з часткі Усходне-Казахстанскай вобласці была вылучана асобная Сяміпалацінская вобласць.

Зноскі

  1. Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на начало 2015 года(нявызн.). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 1 сакавіка 2016.
  2. Из истории образования Восточно-Казахстанской области(нявызн.). Государственный архив Восточно-Казахстанской области и его филиалы. Праверана 17 сакавіка 2016.
  3. Справочник по административно-территориальному делению Казахстана (август 1920 — декабрь 1936) / Базанова Ф. Н.. — Алма-Ата: Архивное управление МВД Казахской ССР, 1959. — 288 с. — 1 500 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Усходне-Казахстанская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum