wd wp Пошук:

Клятнянскі раён

Клятнянскі раён (руск.: Клетнянский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Клятня.

Геаграфія

Плошча раёна складае 1580 км².

Асноўныя рэкі — Іпуць, Надва (левы прыток р. Іпуці), у якую ўпадаюць Луценка, Задня, Апораць, Драгіна, Быстрая. Таксама цякуць рэчкі — Вароніца (левы прыток р. Іпуці), Дабрыня, Нежароўка, Пасцявіна, Прышчанка, Сварка, Цельча, Чорная.

Гісторыя

Клятнянскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Людзінкаўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і да 1935 года зваўся Людзінкаўскім, бо райцэнтр — цяпер гарадскі пасёлак Клятня — насіў назву Людзінка. З часу стварэння раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.

У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Клятнянскі раён.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клятнянскі раён. У перыяд адміністрацыйных рэформ (1963—1965) раён быў часова скасаваны.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 22 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 13 тыс. Усяго налічваецца 103 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 5 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

Сельскія паселішчы:

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96