wd wp Пошук:

Абадоўцы

Абадо́ўцы[1] (трансліт.: Abadoŭcy, руск.: Ободовцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 30 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка, за 92 км ад Мінска, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Уша, каля аўтамабільнай дарогі Р58.

За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца Абадоўскае радовішча глін, лінзападобны паклад звязаны з лімнаглядыяльпымі адкладамі[2].

Гісторыя

У 1800 г. фальварак у маёнтку Скарынкі ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Багдановічаў. У 1836 г. маёнтак, уласнасць І. Ф. Багдановіча, старшыні Мінскай крымінальнай палаты. За ўдзел у паўстанні 1863 года канфіскаваны, пазней вернуты ўладальнікам. У апошняй чвэрці XIX ст. гаспадары пабудавалі тут сядзібу.

У 1896 г. маёнтак у Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць А. Багдановіча, была капліца. У пачатку XX ст. сядзіба, 49 жыхароў, 2206 дзеcяцін зямлі. У лютым—снежні 1918 г. акупіравана германскімі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 г. — польскімі войскамі.

У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы. Маёнтак, у Ільянскай вясковай гміне. У 1939 годзе ў маёнтак уваходзілі 2 фальваркі, працавалі фанерная фабрыка, лесапільны і алейны заводы, млын, сырзавод.

З лістапада 1939 г. ў складзе БССР, з 4.12.1939 г. ў Вілейскім павеце і Вілейскай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12.10.1940 г. ў Ільянскім сельсавеце. У лютым 1940 г. на базе былога маёнтка створаны жывёлагадоўчы саўгас «Абадоўцы», ён меў 2204 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у т. л. 884 га ворыва.

З чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. Каля вёскі базіраваўся партызанскі атрад імя Варашылава. 14 сакавіка 1944 г. партызаны разграмілі ў Абадоўцах варожы гарнізон. З фронту не вярнуліся 3 жыхары вёскі.

З 20 верасня 1944 г. вёска ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Была цэнтрам саўгаса «Асцюковічы». Працавалі 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, магазін. 4 чэрвеня 1974 г. саўгас «Асцюковічы» далучаны да Ільянскага саўгаса-тэхнікума з цэнтрам у Абадоўцах. Працавалі 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад-яслі, магазін, сталовая.

Насельніцтва

Інфрастуктура

У 2009 годзе меліся клуб, бібліятэка, ФАЛ, магазін.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Абадо́ўка, ж.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 16.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Абадоўцы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Ільянскі сельсавет
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Вілейскага раёна
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара