wd wp Пошук:

Яцак Адрованж

Яцак (Гіяцынт) Адрованж-Вайтковіч гербу Адрованж (1183 або 1185, Камень-Слёнскі — 15 жніўня 1257, Кракаў) — каталіцкі місіянер і дамініканскі манах, кананізаваны каталіцкай царквой 17 красавіка 1594 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і Адрованжаў, быў сваяком біскупа Іва Адрованжа(польск.) бел.. Вучыўся ва ўніверсітэтах Парыжа і Балонні. Як і ўсе з гэтага роду, ездзіў у Кракаў і ў мясціны, якія ім належалі, а таксама ў Шыдловец і навакольныя Хлевіск і Дэмбна. Быў канонікам кракаўскай капітулы, старшынёй якой быў Іва Адрованж. Гэты біскуп запрасіў у Польшчу дамініканцаў. Святы Дамінік выказаў пажаданне, каб да ордэна далучылася некалькі палякаў; высланыя ў Ордэн былі прапаведнікі Адрованжаў Яцака і Чэслава. Яны былі апошнімі братамі, якіх блаславіў асабіста Св. Дамінік у 1221 годзе. Наступны генерал дамініканцаў Іардан з Саксоніі выправіў абодвух палякаў у Польшчу з місіяй стварэння новых манастыроў. Яны атрымалі парафіяльны касцёл Св. Троіцы ў Кракаве. У 1226 дамініканамі створана польская правінцыя. Адтуль Св. Яцак быў адпраўлены на генеральны капітул у 1228 годзе. Дзякуючы энтузіязму Св. Яцака былі пабудаваны кляштары ў Гданьску і Плоцку (1225), Хелмна (1233), Эльблонгу (1238), Торуні, Рызе і Кёнігсбергу. Святы Яцак таксама евангелізаваў Русь. Ён заснаваў кляштар у Кіеве і ў Галічы. Ён памёр у Кракаве 15 жніўня 1257 года.

яго падзвіжніцкая дзейнасць апісана Міколам Гусоўскім у агіяграфічнай паэме «Жыццё і подзвігі Святога Гіяцынта».

Ушанаванне

Кананізаваны Папас Кліментам VIII 17 красавіка 1594 года. Дзень памяці святога — 17 жніўня, паколькі на 15 жніўня ў каталіцкай царкве прыпадае свята Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Асноўнай гістарычнай крыніцай, звязанай з гісторыяй жыцця Яцака з’яўляецца жыціе, напісанае ў XIV стагоддзі выкладчыкам Станіславам з Кракаўскага кляштара.

Гэты святы з’яўляецца галоўным заступнікам Архібіскупства катавіцкага і апольскага. Ягоным імем названа адно з узгор’яў у Львове, дзе Яцак хаваўся ад татар. Святы Яцак Адрованж з’яўляецца адзіным палякам, увекавечаным у статуях, якія стаяць на калянадзе вакол плошчы Святога Пятра ў Рыме. Яго адлюстраваў у сваіх карцінах Эль Грэка.

У 1686 годзе Папа Інакенцій XI назваў яго заступнікам Літвы. У іспанамоўных краінах вядомы як Сан-Ясінта. З’яўляецца заступнікам базілікі Св. Гіяцынта ў Чыкага, і людзей, якім пагражае ўтапленне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hyacinthus Odrowaz // opac.vatlib.it
  2. Hyacinthe, saint // AlKindi
  3. St Hyacinth // British Museum person-institution thesaurus

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1185 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Святыя Польшчы
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1257 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Апольскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1183 годзе