wd wp Пошук:

Плошча Святога Пятра

Плошча Святога Пятра (італ.: Piazza San Pietro) — грандыёзная плошча ў выглядзе двух сіметрычных паўкружжаў, разбітая перад базілікай Св. Пятра ў Рыме па праекце Берніні ў 1656-67 гадах. Тут збіраюцца натоўпы вернікаў, каб слухаць выступленні пантыфіка. У 1930-я гады Мусаліні праклаў з цэнтра Рыма на плошчу шырокую вуліцу Прымірэння (італ.: Via della Conciliazione).

Плошчу апраўляюць спраектаваныя Берніні паўкруглыя ​​каланады тасканскага ордэра. Пасярэдзіне — егіпецкі абеліск, прывезены ў Рым імператарам Калігулай. Гэта адзіны абеліск у горадзе, які прастаяў у нязменным выглядзе аж да Адраджэння. Сярэдневяковыя рымляне лічылі, што ў металічным шары на вяршыні абеліска захоўваецца прах Юлія Цэзара. Ад абеліска па брусчатцы разыходзяцца прамяні з траверціна, уладкаваныя так, каб абеліск выконваў ролю гномана.

Спасылкі

Від плошчы перад саборам св. Пятра ў 1909 годзе.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Плошчы Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ватыкан