wd wp Пошук:

Яраслаў Сейферт

Яраслаў Се́йферт[7] (чэшск.: Jaroslav Seifert, 23 верасня 1901, Прага — 10 студзеня 1986, Прага) — чэшскі пісьменнік і журналіст. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1936, 1955). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) «За паэзію, якая адрозніваецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць аб незалежнасці духу і рознабаковасці чалавека».

Творчасць

Першы паэтычны зборнік — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралетарскага мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэалістычныя дэталі і рэлігійную сімволіку. У паэтычных зборніках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зборнік «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зборніках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэшскай паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асноўныя тэмы зборнікаў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэшскай культуры; зборнік «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зборніках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зборнікаў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш.

Беларускія пераклады

На беларускую мову яго асобныя вершы пераклалі С. Панізнік, Ю. Бушлякоў, А. Разанаў[8], М. Танк.

у кнігах:

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jaroslav Seifert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/literature/laureates/1984/seifert-bio.html
  4. 1 2 Evidence zájmových osob StB (EZO)
  5. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118612891 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. БелЭн, 2002
  8. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Паэты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Дысідэнты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Народныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Журналісты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Камуністы Чэхіі і Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня