wd wp Пошук:

Юрый Сямёнавіч Бушлякоў

Юрый (Юрась) Сямёнавіч Бушлякоў (29 мая 1973, Мінск — 4 чэрвеня 2013[2], Мінск) — беларускі мовазнавец, журналіст і перакладчык.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў філалагічны факультэт БДУ з чырвоным дыпломам, аспірантуру. Працаваў выкладчыкам на кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, Карлавым універсітэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на Радыё 101,2 (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша Ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам на Беларускім Радыё Рацыя (1999—2002), з 1996 года (праграма «Новае пакаленне выбірае») з перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўлення. Меў сына.

Пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Абараніў кандыдацкую дысертацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Кірункі навуковых інтарэсаў — феномен моўнага пурызму, пытанні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі і культуры.

Адзін з сааўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (2005, разам з В. Вячоркам, З. Санько і З. Саўкам)[3]. Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ч. Мілаша, Э. А. По, В. Гамбровіча, З. Герберта, Я. Сейферта.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Ня стала Юрася Бушлякова — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 04 чэрвеня 2013.
  3. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая