Ужыванне
Гістарычныя
Транскрыпцыі
Японскія лічбы — сукупнасць запазычанай кітайскай сістэмы ліку і ўласнай японскай, якая ўжываецца для запісу лікаў у сучаснай Японіі. З-за дублявання ўласнай сістэмы ліку запазычанай кітайскай ва ўсіх лікаў ёсць мінімум два чытання: он’ёмі і кун’ёмі.
Зараз японцы карыстаюцца як арабскімі лічбамі (1, 2, 3), так і кітайскімі іеагліфічнымі (一, 二, 三). Арабскія звычайна выкарыстоўваюцца ў гарызантальным пісьме, а кітайскія — ў вертыкальным.
Лік | Іерогліф | Звычайнае чытанне | Он'ёмі | Кун'ёмі |
---|---|---|---|---|
0 | 零 / 〇* | дзэро | рэй | дзэро |
1 | 一 | іці | іці, іцу | хіто, хітоцу |
2 | 二 | ні | ні, дзі | фута, футацу |
3 | 三 | сан | сан | мі, міцу |
4 | 四 | ён | сі | ён, ё, ёцу, ётцу |
5 | 五 | го | го | іцуцу |
6 | 六 | року | року | муцу |
7 | 七 | нана | сіці | нана, нанацу |
8 | 八 | хаці | хаці | яцу |
9 | 九 | кю: | кю:, ку | коконо, коконоцу |
10 | 十 | дзю: | дзю: | тоо |
20 | 二十 | нідзю: | нідзю: | хатаці |
30 | 三十 | сандзю: | сандзю: | місо |
100 | 百 | хяку | хяку | момо |
1000 | 千** | сэн | сэн | ці |
10 000 | 万 | ман | ман | ёродзу |
100 000 000 | 億 | оку | оку | — |
1 000 000 000 000 | 兆 | цё: | цё: | — |
* Чытанне «мару» (круг) ужываецца пры называнні лічбаў па адной, адным з прыкладаў з’яўляецца назва знакамітай «Крамы 109» у Сібуя: «іці, мару, кю». Яго таксама жартам чытаюць «дзесяць-дзевяць» (яп.: то:кю:?, намёк на назву універсальнай крамы Токю, змешчанай у гэтым будынку).
** Тысяча (яп.: 千?) — папулярны кампанент японскіх імёнаў і тапонімаў. (гл. ніжэй)
Пачынаючы з «ман» (万), у лічбах больш не прапускаюць адзінку ў пачатку: сто іен (яп.: 百円 хяку эн?), тысяча іен (яп.: 千円?), дзесяць тысяч іен (яп.: 一万円 іціман эн?).
Лічбы 4 і 9 лічацца ў японскай культуры нешчаслівымі: 4 — амафон слова смерць (яп.: 死 сі?), а 9 — амафон слова «пакуты», «гаркі» (яп.: 苦 ку?). Таксама нешчаслівым лічыцца 13, але гэта запазычанне аналагічнага страху з амерыканскай і еўрапейскай культур.
У сучаснай японскай мове ўсе лічбы, акрамя 4 і 7, чытаюцца праз он’ёмі: 4,79 = «ён тэн нана кю». Тым не меней у назвах месяцаў усе лічбы чытаются праз он’ёмі: красавік — сігацу (яп.: 四月?, чацвёрты месяц), ліпень — сіцігацу (яп.: 七月?, сёмы месяц), верасень — кугацу (яп.: 九月?, дзевяты месяц).
Лік | Кандзі | Чытанне |
---|---|---|
11 | 十一 | дзю: іці |
17 | 十七 | дзю: нана, дзю: сіці |
151 | 百五十一 | хяку годзю: іці |
302 | 三百二 | самбяку ні* |
469 | 四百六十九 | ёнхяку рокудзю: кю: |
2025 | 二千二十五 | нісэн нідзю: го |
* Хяку пераўтвараеййа ў бяку з-за рэндаку.
Японская сістэма злічэння групуе лічбы ў ліках чацвёркамі, а не тройкамі, як еўрапейская.
Ступень 10 | 104 | 108 | 1012 | 1016 | 1020 | 1024 | 1028 | 1032 | 1036 | 1040 | 1044 | 1048 | 1052 альбо 1056 | 1056 альбо 1064 | 1060 альбо 1072 | 1064 альбо 1080 | 1068 альбо 1088 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Іерогліф | 万 | 億 | 兆 | 京 | 垓 | 𥝱, 秭 | 穣 | 溝 | 澗 | 正 | 載 | 極 | 恒河沙 | 阿僧祇 | 那由他/那由多 | 不可思議 | 無量大数 |
Чытанне | ман | оку | цё: | кэй | гай | дзё, сі | дзё: | ко: | кан | сэй | сай | гоку | го:ганся | асо:гі | наюта | фукасігі | мурё:тайсу: |
Варыятыўнасць утварылась праз з’яўленне старэйшага японскага матэматычнага трактату Дзінкокі, першае выданне якога выйшла ў 1627 годзе. У Дзінкокі змяшчалася мноства памылак, частка якіх была выпраўлена ў выданні 1631 года, а частка — у 1634 годе.
Прыклады: (падзяленне лічбаў на групы дадзена дзеля зручнасці ўспрымання)
Калі ў японскім тексце сустракаюцца арабскія лічбы, яны запісваюцца амерыканскім узорам: з коскамі паміж разрадамі кожныя тры лічбы. Еўрапейская натацыя можа ўжывацца таксама пры запісу лікаў лічбамі не больш за ман: 25 000 000 можна запісаць як 2 500万.
У японскай мове пры запісе доўгіх лікаў нулі разрадаў прапускаюць, у адрозненні ад кітайскай, дзе нуль абавязковы да запісу: 4002 па японску запісваецца 四千二 (4*1000 + 2), а па кітайску — 四千零二 (4*1000, 0, 2). Негледзячы на гэта, пры чытанні нуль часам прагаворваюць, для гэтага ўжываюць слова тобі (飛び) ці тондэ (飛んで): «ёнсэн тобі ні» замест «ёнсэн ні».
У японскай мове ёсць дзве сістэмы запісу дзесятковых дробаў. Яны амаль не ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці, але існуюць у некаторых спецыальных галінах, напрыклад, у падліку статыстыкі бейсбалістаў і спартовых команд, а таксама некалькіх ідыёмах, напрыклад, (яп.: 五分五分の勝負?, 50 на 50).
Першая сістэма:
Ступень дзесяткі | 10−1 | 10−2 | 10−3 | 10−4 | 10−5 | 10−6 | 10−7 | 10−8 | 10−9 | 10−10 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Кандзі | 分 | 厘 | 毛 | 糸 | 忽 | 微 | 繊 | 沙 | 塵 | 埃 |
Чытанне | бу | рын | мо: | сі | коцу | бі | сэн | ся | дзін | ай |
Гэта сістэма ўжываецца пры ўтварэнні традыцыйных японскіх мер.
Другая сістэма лічыць долі інакш:
Ступень дзесяткі | 10−1 | 10−2 | 10−3 | 10−4 | 10−5 |
---|---|---|---|---|---|
Кандзі | 割 | 分 | 厘 | 毛 | 糸 |
Чытанне | вары | бу | рын | мо: | сі |
Гэта сістэма ўжываецца пры называнні коштаў:
За выключэннем «вары» гэта сістэма рэдка ўжываецца.
Існуюць імены Ціёко (яп.: 千代子?, даслоўна «тысяча год» (жаночае)), Цідзуру (яп.: 千鶴?, даслоўна «тысяча журавоў» (жаночае)), Цікао (яп.: 千禾夫?, даслоўна «муж — тысяча каласоў»), прозвішча Цітака (яп.: 千鷹?, даслоўна «тысяча ястрабаў»). Адна з японскіх прэфектур завецца Ціба (яп.: 千葉?, даслоўна «тысяча лісцяў»). У анімэ «Сэн і Ціхіро ў палоне духаў» абыгрываецца неадназначнасць чытання іерогліфа 千 — «сэн» альбо «ці»: імя галоўнай гераіні — Ціхіро (яп.: 千尋?, даслоўна «тысяча хіро», «бяздонная глыбіня»); вядзьмарка «забірае» імя ў Ціхіро, пакідаючы ёй толькі адзін іерогліф і мяняючы яго чытанне. З таго моменту Ціхіро завуць Сэн (яп.: 千?, тысяча).
Акрамя таго, ёсць паслядоўнасць мужчынскіх імёнаў, якімі называюць дзяцей у парадку нараджэння:
Пасля Другой сусветнай вайны імёны «больш за» Сабуро амаль выйшлі з ужывання. Акрамя пазначаных імён ёсть нават Дзюсіро (яп.: 十四郎 дзю:сіро:?, чатырнаццаты сын) і Хякуро (яп.: 百郎 хякуро:?, соты сын): іх, апроч іншых, маюць акцёр Кабукі Дзюсіро Коноэ (近衛 十四郎) і мангака Хякуро Мурасакі (村崎 百郎).
Акрамя звычайных іерагліфічных лічбаў маецца адмысловы набор знакаў, якімі лічбы пазначаюцца ў афіцыйных і фінансавых дакументах дзеля абароны ад падробкі. Яны называюцца дадзі (яп.: 大字?). Сёння ўжываюцца дадзі адзінкі, двойкі, тройкі і дзясяткі[1][2][3][4] — гэтыя знакі ў стандартным напісанні лёгка пераўтварыць у іншыя: адзінку — ў двойку, тройку — ў пяцёрку, дзясятку ў тысячу. У афіцыйным запісе адзінка разраду заўсёды ставіцца: 壱百壱拾 (1×100 + 1×10 = 110), звычайна гэты лік запісваецца як 百十.
Афіцыйныя лічбы:
Лічба | Звычайна | Афіцыйна | |
---|---|---|---|
Ужываецца | Састарэла | ||
1 | 一 | 壱 | 壹 |
2 | 二 | 弐 | 貳 |
3 | 三 | 参 | 參 |
4 | 四 | 四 | 肆 |
5 | 五 | 五 | 伍 |
6 | 六 | 六 | 陸 |
7 | 七 | 七 | 柒, 漆 |
8 | 八 | 八 | 捌 |
9 | 九 | 九 | 玖 |
10 | 十 | 拾 | 拾 |
100 | 百 | 百 | 佰 |
1000 | 千 | 千 | 阡, 仟 |
10000 | 万 | 万, 萬 | 萬 |
Банкноты наміналам 1000 іен, 2000 іен, 5000 іен і 10000 іен маюць маркіроўку афіцыйнымі лічбамі: 壱千, 弐千, 五千, 壱万.
У стараяпонскай былі лічбы, якія сення ўжо не ўжываюцца.
Зноскі:
Лічба | Чытанне | Прыклад | Зноскі |
---|---|---|---|
1 | hi1to2 | hi1to2hi1 (1 дзень), hi1to2to2se (адзін год) | |
2 | huta | hutayo1 (дзьве ночы) | |
3 | mi1 | mi1so1 (30) | |
4 | yo2 | yo2so1 (40), yo2tari (4 чалавекі) | |
5 | itu | ituto2se (5 гадоў) | |
6 | mu | mutuma (6 кіпцюроў) | |
7 | nana | nanase | Можа значыць «многа» |
8 | ya | yakumo1 (шмат аблокаў) | Таксама можа значыць «многа». |
9 | ko2ko2no2 | ko2ko2no2hashira (9 шляхетных ці багоў) | |
10 | to2 і to2wo | to2woka (10 дзён) | |
10 | so1 | mi1so1 (30), yo2so1 (40), muso1 (60), yaso (80) | Ужываецца толькі ў складаных словах. |
20 | hata | hatati (20), hatatari (20 людей), hatato2se (20 гадоў) | |
50 | i | ika (50 дзён) | |
100 | ho | iho (500), ihoto2se (500 гадоў), ihoyo2 (500 начэй), yaho (800), mi1ho (300), muho (600), ko2ko2no2ho (900) | Ужываецца для множання сотняў. |
100 | mo1mo1 | mo1mo1ka (шмат дзён) | Ужываецца ў якасці слова «сотня». |
1000 | ti | tito2se (1000 год, тысячы гадоў) |