wd wp Пошук:

Японская Вікіпедыя

Японская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на японскай мове.

Пачыная са студзеня 2006 па снежань 2009 года з’яўлялася пятай по колькасці артыкулаў, пасля англійскай, нямецкай, французскай, польскай, са снежня 2009 года па колькасці артыкулаў стала шостай, уступіўшы месца італьянскай Вікіпедыі, у сакавіку 2011 года перамясцілася на сёмае месца, яе абагнала іспанская. У верасні 2011 года Японская Вікіпедыя ўступіла сёмае месца Рускай Вікіпедыі. Японская Вікіпедыя — самая буйная Вікіпедыя на не-індаеўрапейскай мове.

Гэта 8-я па велічыні Вікіпедыя ў свеце, заснавана 1 верасня 2002 года.

Лічыцца, што большасць артыкулаў у Японскай Вікіпедыі прысвечана феноменам поп-культуры (ледзве не 80%). Для Японскай Вікіпедыі таксама характэрна параўнальна вялікая (адносна іншых вялікіх моўных раздзелаў) колькасць артыкулаў, створаных ананімнымі карыстальнікамі.

Статыстыка

Па стану на 25 верасня 2021 года японскі раздзел Вікіпедыі мае 1 291 803 артыкулы. Зарэгістравана 1 839 347 удзельнікаў, з іх 15 196 зрабілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 41 удзельнік маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак скаладае 85 522 919.

  1. https://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-May/000116.html
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Японская мова