wd wp Пошук:

Французская Вікіпедыя

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з’яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Статыстыка

Станам на 25 верасня 2021 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 362 377 артыкулаў. Зарэгістравана 4 189 532 удзельнікаў, з якіх 17 389 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 157 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 186 135 588

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Раманскія Вікіпедыі
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2001 годзе