Нямецкая Вікіпедыя (ням.: Deutsche Wikipedia), раздзел Вікіпедыі на нямецкай мове. Другая па часе стварэння (16 сакавіка 2001) пасля англійскай Вікіпедыі.
Пры напісанні артыкулаў выкарыстоўваецца стандартная нямецкая мова, для дыялектаў створаны асобныя раздзелы Вікіпедыі: алеманскі (als:), ніжненямецкі (nds:), люксембургскі (lb:), пенсільванскі нямецкі (pdc:), рыпуарскі (ksh:), баварскі (bar:).
19 лістапада 2016 года быў напісаны 2 000 000 артыкул, пра мінерал Міхенэліт.
Асаблівасць нямецкай Вікіпедыі — арыентацыя на якасць артыкулаў. Сярэдні памер артыкула перавышае 3000 байтаў або 430 слоў. Выдаляюцца кароткія артыкулы, амаль не выкарыстоўваюцца шаблоны тыпу {{stub}} ці {{cleanup}}. Добра развітая сістэма ўзнагарод для высокаякасных артыкулаў.
Шырокая прапаганда Вікіпедыі ў нямецкамоўных краінах спрыяе таму, што вялікая колькасць правак робіцца ананімамі. Адпаведна, у нямецкім раздзеле адносна многа ў параўнанні з іншымі Вікіпедыямі артыкулаў маюць абарону ад правак незарэгістраваных ці нядаўна зарэгістраваных удзельнікаў.
Вельмі развітыя боты, да распрацоўкі якіх прыцягнута мноства праграмістаў. Разам з тым у нямецкай Вікіпедыі практычна адсутнічаюць створаныя ботамі артыкулы.
Матэрыялы нямецкай Вікіпедыі выдаюцца на CD/DVD і ў друкаваным выглядзе, у тым ліку тэматычнымі серыямі.
Тэмы гэтай старонкі (6):