wd wp Пошук:

Беластоцкі ўніверсітэт

Беластоцкі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet w Białymstoku) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Беласток.

Агульная характарыстыка

Універсітэт створаны 19 чэрвеня 1997 года як трынаццаты дзяржаўны ўніверсітэт у Польшчы. У ім працуе амаль 800 навукова-педагагічных працаўнікоў, у тым ліку каля 200 прафесараў. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на ўзроўні бакалаўрыята і магістратуры для больш як 12 тысяч студэнтаў у сістэме дзённых, завочных, вячэрніх і дыстанцыйных студыяў. Выпускнікі магістарскіх спецыяльнасцяў могуць працягнуць навучанне ў рамках шматлікіх спецыяльнасцей аспірантуры і атрымаць навуковы ступень доктара філасофіі.

У навуковых даследаваннях, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, выкарыстоўваецца прыроднае асяроддзе і культурныя асаблівасці рэгіёну. Універсітэт штогод рэалізуе каля 60 навуковых праектаў, якія фінансуюцца за кошт польскіх і замежных фондаў. Ён таксама выкарыстоўвае структурныя фонды ЕС. Да поспехаў вучэльні варта аднесці ўдзел у шостай і сёмай Праграмах рамачных даследаванняў, тэхнічных распрацовак і прэзентацый ЕС, праграмах Horizon 2020, Comenius і Aspera, а таксама праграме DAPHNE ІІІ. У перыяд з 2011 па 2016 год супрацоўнікі вучэльні атрымалі 25 патэнтаў, у тым ліку адзін агульнаеўрапейскі. Універсітэт мае сучасную інфраструктуру для правядзення перадавых даследаванняў, асабліва ў галіне біялогіі, хіміі, матэматыкі і фізікі. У нядаўна пабудаваным кампусе функцыянуе ўніверсітэцкі вылічальны цэнтр.

У рамках міжнародных праграм Socrates, Erasmus i Leonardo універсітэт супрацоўнічае з установамі з дзесяткаў краін, на аснове больш як 200 двухбаковых пагадненняў. У яго падпісана больш за 70 пагадненняў з замежнымі партнёрамі — з Еўропы, ЗША, Японіі і Кітая. Дзякуючы міжвузаўскім і міжнародным супрацоўніцтве студэнты праходзяць прафесійную стажыроўку таксама за межамі Польшчы.

У 2006 годзе ўніверсітэт распачаў намаганні па запуску філіяла ў Вільнюсе. 19 чэрвеня 2007 года ўрад Літоўскай Рэспублікі выдаў дазвол на пачатак работы вільнюскага філіяла Беластоцкага ўніверсітэта (Факультэт эканомікі і інфармацыйных тэхналогій у Вільнюсе). Аднак у адпаведнасці з літоўскім заканадаўствам пачатак дзейнасці гэтага падраздзялення мог адбыцца толькі пасля ўнясення ў рэестр юрыдычных асоб Літоўскай Рэспублікі і атрымання ліцэнзіі на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці, выдадзенай міністрам адукацыі Літоўскай Рэспублікі. 9 жніўня 2007 года былі канчаткова завершаныя працэдуры — з гэтага моманту ў Вільнюсе дзейнічае факультэт эканомікі і інфармацыйных тэхналогій Беластоцкага ўніверсітэта. Факультэт у Вільнюсе да 2016 годзе выпусціў больш за 500 выпускнікоў.

У 2013 годзе ўніверсітэт ініцыяваў стварэнне міжнароднага кансорцыума ўніверсітэтаў з Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі пад назвай Border University Network. Кансорцыум складаецца з 10 універсітэтаў. Супрацоўніцтва ўключае ў сябе сумесныя заяўкі на міжнародныя гранты, сумесныя навукова-даследчыя праекты, абмен навукова-даследчымі паслугамі.

Аддзелы і кірунак

Вучэбны кормпус

У 2016/17 навучальным годзе ўніверсітэт дае магчымасць прымаць удзел у даследаваннях ў галіне гуманітарных і прыродазнаўчых навук I і II ступені па дзевяці аддзяленнях:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Беластоцкі ўніверсітэт
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1997 годзе
Катэгорыя·Адукацыя ў Беластоку
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта