wd wp Пошук:

Антаніна Фёдараўна Лысенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лысенка. Антаніна Фёдараўна Лысенка (нар. 14 верасня 1930, вёска Зарачаны, Полацкі раён) — беларускі літаратуразнавец і літаратурны крытык, кандыдат філалагічных навук (1965).

Біяграфія

Скончыла Гомельскі педагагічны інстытут (1955). Настаўнічала. З 1964 у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай АН Беларусі. Друкуецца з 1962 г. Даследуе пераважна публіцыстыку, творчую індывідуальнасць пісьменнікаў (З. Бядуля, Я. Сіпакоў, І. Шамякін, Х. Шынклер і інш.). Сааўтар кніг «Беларуская савецкая проза: апавяданне, нарыс» (1971), «Стыль пісьменніка» (1974), «Беларуская літаратура: Дзень сённяшні» (1980), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-82) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
Пісьменнікі паводле алфавіта
Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Літаратуразнаўцы Беларусі
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Літаратурныя крытыкі СССР
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся 14 верасня
Літаратурныя крытыкі XXI стагоддзя
Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Літаратурныя крытыкі Беларусі
Нарадзіліся ў 1930 годзе
Асобы
Нарадзіліся ў Полацкім раёне