wd wp Пошук:

Генадзь Серафімавіч Шупенька

Генадзь Серафімавіч Шупенька (6 красавіка 1936, Падбярэззе, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 9 жніўня 2010) — беларускі літаратар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. За Польшчай яго бацька сядзеў у Картуз-Бярозе, пасля Другой сусветнай вайны яго забілі лясныя бандыты.

У 1955 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, аддзяленне беларускай мовы і літаратуры — навучаўся разам са шмат кім з паваеннай літаратурнай генерацыі. Падчас вучобы цяжка захварэў, некалькі гадоў вымушаны быў увогуле не рухацца, перанёс вялізную колькасць аперацый. Універсітэт скончыў толькі ў 1965 годзе. Пасля быў аспірантам пры кафедры беларускай літаратуры. У 1969—1979 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы Беларусі, у 1979 годзе — стаў рэдактарам, з 1982 года — загадчыкам рэдакцыі серыйных выданняў выдавецтва «Мастацкая літаратура». Асабіста прымаў удзел у вяртанні ў беларускі культурны працэс такіх імёнаў як Алесь Гарун, Кастусь Акула. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1975 года.

Творчасць

Друкаваўся з 1969 г. як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі крытычных нарысаў, літаратурных партрэтаў і артыкулаў «Цеплыня чалавечнасці» (1977), «Галоўнае — талент» (1987), «Прага мастацкасці» (1996). Галоўны інтарэс яго крытычнага слова — Іван Мележ.

Таксама працаваў перакладчыкам: на беларускую былі перакладзены «Мілы ба-пэр!..» Ц. Дзеры (Венгрыя) (1983), аповесць «Кат» П. Лагерквіста (Швецыя) (1986), паасобныя апавяданні пісьменнікаў народаў СССР.

Быў выдатным музыкам — вечарыны беларускага пісьменніцтва на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ладзіліся пад акампанемент яго віртуознага баяна.

Узнагароды

Адзін з першых, каго ўшанавалі медалём Францыска Скарыны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі