wd wp Пошук:

Янка Казека

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казека. Я́нка (Іва́н Дарафе́евіч) Казе́ка (31 жніўня 1915, вёска Кострычы, цяпер у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці — 3 сакавіка 2000) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976). Член Саюзу пісьменнікаў СССР (1954).

Біяграфія

Нарадзіўся 31 жніўня 1915 у сялянскай сям’і. З верасня 1931 года працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 — у рэдакцыі газеты «За ўдарныя тэмпы». Адначасна навучаўся на вечаровым аддзяленні ляснога тэхнікуму.

У 1938 скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна.

У 1939—1954 служыў у Чырвонай арміі. У Вялікую Айчынную вайну — армейскі палітработнік. У 1941 быў паранены пад Ельняй.

У 19541957 — супрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у 19571967 — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва Беларускай ССР (з 1963 года — выдавецтва «Беларусь»).

З 1967 — загадчык рэдакцыі народнай адукацыі і друку, у 19691979 — намеснік галоўнага рэдактара, з 1980 — старэйшы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»[1].

Памёр 3 сакавіка 2000.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Янка Казека // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 242—243.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Літаратуразнаўцы Беларусі
Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Крытыкі паводле алфавіта
Энцыклапедысты
Асобы
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
Крытыкі Беларусі
Памерлі 3 сакавіка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Памерлі ў 2000 годзе
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Нарадзіліся 31 жніўня
Мемуарысты Беларусі
Члены КПСС
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Пісьменнікі паводле алфавіта
Літаратуразнаўцы СССР
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1915 годзе
Літаратурныя крытыкі Беларусі