wd wp Пошук:

Антоні Яўхім Аскерка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскерка.

Антоні Яўхім Аскерка (? — пасля 1792) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Харунжы пяцігорскі, староста багрымавіцкі (з 1760), пасол Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа», сын Рафала Алойзы і Анэлі з Паўшаў. Меў брата Яна Мікалая, разам з якім навучаўся ў Варшаве.

У 1760 годзе атрымаў ад бацькі Багрымавіцкае староства ў Мазырскім павеце. У 1762 і 1790 гадах быў дэпутатам Літоўскага Трыбунала, абіраўся паслом на соймы 1776 і 1786 гадоў ад Мазырскага павета. У 1764 годзе як прыхільнік «фаміліі» падтрымліваў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у 1768 годзе стаў харунжым пяцігорскім.

У 1787 годзе ўдзельнічаў у канфлікце паміж Аскеркамі і Яленскімі за ўплыў у Мазырскім павеце. У 1790 годзе быў абраны паслом на другую кадэнцыю Чатырохгадовага сойма. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. У канцы года напісаў ліст да караля, дзе інфармаваў яго, што з прычыны дрэннага здароўя мусіць з’ехаць дадому.

Сям’я

У шлюбе з Тэрэзай Еперыяшы меў дачок.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Аскеркі
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Род Аскеркаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты багрымавіцкія