wd wp Пошук:

Юзаф Бака

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бака.

Юзаф Бака (польск.: Józef Baka; 18 сакавіка 1707, Міншчына[4], па іншых звестках 1706 — 2 мая 1780) — польскі паэт, каталіцкі прапаведнік.

Біяграфія

Пра жыццё ксяндза Бакі вядома няшмат, яго партрэтаў не захавалася. Выхадзец з літоўскай шляхты, Ён быў сынам мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі.

У 1723 у ён уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Выкладаў у розных езуіцкіх калегіях у Беларусі і Літве. У 17351739 гадах чытаў у Віленскай акадэміі рыторыку.

У 1740-я г. жыў у Мінску. Больш за дваццаць гадоў служыў місіянерам у Мінску, Навагрудку і Вільні[4].

C 1768 года абгрунтаваўся ў Вільні. У 1773 годзе атрымаў у сваёй alma mater званне доктара тэалогіі.

Творчасць і спадчына

Ілюстрацыі з кнігі вершаў Бакі, падрыхтаванай У. Сыракомлям (Вільня, 1855)

Выпусціў некалькі кніг духоўнай прозы на лацінскай і польскай мовах: Comitia honorum Ioannis Ludovici Plater (1736), Wielki obrońca upadłej grzeszników przed Bogiem sprawy św. Jan Francziszek Regis… (1755). Выдаў дзве кнігі вершаў Uwagi rzeczy ostatecznych i złości grzechowej і Uwagi śmierci niechybnej wszystkim pospolitej (абедзве — 1766). Пры жыцці яго вершы лічыліся пацешнай неспадзяванкай, узорам безгустоўшчыны. «Вершы а ля Бака» — гэта азначала вершы, цалкам пазбаўленыя сэнсу.

Нашчадкі вырашылі інакш. Пасля перавыдання яго вершаў Уладзіславам Сыракомлям (1855) прызнанне Бакі з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў расло ад дзесяцігоддзі да дзесяцігоддзя. Ім зацікавіліся паэты «Скамандра», затым — футурысты (Аляксандр Ват) і катастрафісты (Чаховіч, Чэслаў Мілаш), у больш блізкі час — Станіслаў Граховяк, Яраслаў Марэк Рымкевіч, які прысвяціў яму некалькі вершаў і эсэ. Сёння Бака — найслынны паэт позняга («сармацкага») барока на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, яго вершы збліжаюць з лірыкай Джона Донна і іншых англійскіх паэтаў-метафізікаў. Адно з найноўшых выданняў яго вершаў ілюстраваў Ян Лебенштэйн (2000).

Паэтычны зборнік «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) Ю. Бакі належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока. Яго другая частка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала процілеглыя ацэнкі: у ХІХ ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэўрам гратэску; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсемагутнасць смерці блізкая да нігілізму. У гэтым творы, напісаным з рэлігійнымі і маралізатарскім мэтамі, утрымоўваецца шмат звестак аб цяжкім становішчы сялян[4].

Стыль Ю. Бакі выкарыстоўвалі В. Дунін-Марцінкевіч («Просьба» № 1), У. Сыракомля («Наследаванне Баку»).

Найноўшыя выданні

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119093316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119093316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Бака Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Езуіты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Езуіты Польшчы
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Постаці Блоні
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1707 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі барока
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1780 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных