wd wp Пошук:

Ян Козел-Паклеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козел-Паклеўскі. Ян Козел-Паклеўскі (1837, Cэрвач Вялікі, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Вілейскі раён — 7 мая 1896, Бабруйск, Мінская губерня, Расійская імперыя) — палкоўнік войск польскіх падчас Студзеньскага паўстання, кіраўнік 3-га корпуса паўстанцкіх войск (1863—1864), камендант Варшавы. Член Літоўскага Правінцыйнага камітэта.

Біяграфія

У 1852 годзе паступіў у кадэцкі корпус у Санкт-Пецярбургу, пасля заканчэння (1856) вучыўся ў Ваенна-інжынернай Акадэміі. Тут ён пазнаёміўся з радыкальнымі актывістамі з асяродку службовых асоб (Яраслаў Дамброўскі, Зігмунт Серакоўскі). У 1859 зволіўся з вайсковай службы ў чыне штабс-капітана і пераехаў у Парыж, дзе працягнуў вучобу. Там ён знаёміцца з Людвікам Міраслаўскім.

Удзел у паўстанні

У 1861 пераяджае ў Вільню і засноўвае Камітэт падрыхтоўкі паўстання. Наведваў Маскву, кантактаваў з патаемнымі ваеннымі таварыствамі. Пасля пачатку паўстання ён едзе ў Санкт-Пецярбург па сродкі і штабныя карты. У красавіку 1863 знаходзіцца ў Варшаве, дзе ўваходзіць у Центральны паўстанцкі ўрад, з чэрвеня ваенны камендант Варшавы. У жніўні прызначаны ваенным кіраўніком Аўгустоўскага павета Гродзенскай губерні. Ён прыняў кіраўніцтва войскамі Гродзенскай губерні і з 15 снежня 1863 быў камандзірам III корпуса сіл паўстанцаў. Ён выехаў у Бельгію, дзе набыў 3000 вінтовак і стрэльбаў. У той жа час паўстанцы спынілі сваю дзейнасць у давераным яму рэгіёне.

Пасля паўстання

У красавіку 1864 ён адправіўся ў Парыж, Дрэздэн. Падчас франка-прускай вайны 1870—1871 ён камандаваў брыгадай пяхоты, сфарміраванай у Вандэі. Пасля паразы ў вайне вырашае вярнуцца на Радзіму, просіць расійскі пашпарт. Пераяжджае ў Царства Польскае. Тут у 1872 годзе, аднак, насуперак абяцанням рускіх, арыштаваны і паўстаў перад камісіяй па расследаванні, дзе даў разгорнутыя паказанні і склаў клятву вернасці. Прысуджаны да шматгадовай ссылкі ў Алма-Аты.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 16 сакавіка 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Бабруйску
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Козел-Паклеўскія
Катэгорыя·Ваенныя Расійскай імперыі
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскага кавалерыйскага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў