wd wp Пошук:

Вандэя

Вандэя (франц. Vendée) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Краіна Луары. Парадкавы нумар 85. Адміністрацыйны цэнтр — Ла-Рош-сюр-Ён. Насельніцтва 539,7 тыс. чалавек (45-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 6720 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сеўр-Нантэз, Сеўр-Ньёртэз, Ле і Вандэя. У дэпартамент уваходзяць два астравы Нуармуцье і Йе.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 282 камуны.

Вандэя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пуату. Назва паходзіць ад мясцовай ракі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вандэя
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле