wd wp Пошук:

Яраслаў Дамброўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дамброўскі. Яраслаў Дамброўскі (польск.: Jarosław Dąbrowski, 13 лістапада 1836, Жытомір — 23 мая 1871, Парыж) — польскі і французскі рэвалюцыянер і ваенны дзеяч.

Біяграфія

Яраслаў Дамброўскі нарадзіўся ў сям’і збяднелых дваран. З 1845 па 1853 праходзіў навучанне ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе, дзе сябраваў з Апалінарыем Гараўскім і Мікалаем Сакаловым, затым быў С адпраўлены ў Санкт-Пецярбургскі Дваранскі полк (затым — Канстанцінаўскі кадэцкі корпус). У 1855 Дамброўскі атрымаў чын прапаршчыка і быў прызначаны ў 19-ю палявую артылерыйскую брыгаду, якая ўдзельнічала ў Каўказскай вайне. У 1859 паступае ў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба.

У Пецярбургу Яраслаў Дамброўскі ўступае ў гурток апазіцыйна настроеных афіцэраў, затым становіцца адным з яго кіраўнікоў. З снежня 1860 пачынае наладжваць сувязі з польскімі канспіратарамі. 6 лютага 1862 прыязджае ў Варшаву і пачынае падпольную працу ў якасці канспіратыўнага начальніка горада і члена Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта. У чэрвені прымаецца распрацаваны Дамброўскім план паўстання. 14 жніўня Дамброўскі быў арыштаваны і зняволены ў Варшаўскую цытадэль. Знаходзячыся ў зняволенні, кіруе паўстаннем. Пасля правалу паўстання быў прысуджаны да 15 гадоў катаржных работ, але ў снежні 1864 здолеў уцячы з маскоўскай перасыльнай турмы. У чэрвені эмігруе ў Еўропу. У Швецыі, Германіі, Бельгіі, Швейцарыі Дамброўскі наладжвае кантакты з рэвалюцыйнай эміграцыяй і шукае працу. Увосень 1865 прыязджае ў Парыж, дзе ўладкоўваецца на працу чарцёжнікам. У 1866 ўзнікае Аб’яднанне польскай эміграцыі (пазней — Аб’яднанне польскай дэмакратыі). Актыўны ўдзельнік гэтай арганізацыі, выступае з вельмі левых пазіцый.

У 1868 выйшла кніга «Крытычны нарыс вайны 1866 г. ў Германіі і Італіі», у якой Дамброўскі выявіў сябе выдатным вайскоўцам тэарэтыкам. У 1869 быў арыштаваны французскай паліцыяй, аднак суд апраўдаў Дамброўскага. У 1870 заклікае стварыць польскія атрады для ўдзелу ў Франка-прускай вайне, але ўрад нацыянальнай абароны адмаўляе ў гэтым. У кастрычніку таго жа года па просьбе Гарыбальдзі Дамброўскі выязджае ў Ліён для камандавання польскім легіёнам, але гэты план праваліўся, таму ў сакавіку Дамброўскі вяртаецца ў Парыж. Актыўна ўдзельнічае ў дзеяннях Парыжскай камуны: кіруе XI легіёнам, затым прызначаецца камендантам Парыжскага ўмацаванага раёна і камандуючым войскамі заходняга сектара абароны Парыжу; Дамброўскаму было прысвоена званне генерала. У красавіку і маі актыўна ўдзельнічае ў баявых дзеяннях Камуны супраць версальцаў. 23 мая 1871 атрымаў цяжкае кулявое раненне ў баі і памёр праз 2 гадзіны ў парыжскім шпіталі Ларыбуазьер.

Зноскі

  1. Agence bibliographique de l’enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001.
  2. L’HumanitéRF: 1933. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
  3. 1 2 Домбровский Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Jarosław Dąbrowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Удзельнікі Каўказскіх войн
Катэгорыя·Парыжская камуна
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Военачальнікі Францыі
Катэгорыя·Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры
Катэгорыя·Члены Цэнтральнага нацыянальнага камітэта
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1871 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе