wd wp Пошук:

Ян Вуйцік

Ян Ву́йцік (польск.: Jan Wójcik; 1913, Растоў-на-Доне — 2009) — польскі паэт і пісьменнік эміграцыі, званы «бардам Палесся»; журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1913 годзе ў Растове (Расійская імперыя). У 1921 годзе сям’я пераехала ў Польшчу. Вучыўся ў пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча, Артылерыйскай акадэміі афіцэраў рэзерву.

У 1939 годзе служыў на фронце афіцэрам артылерыі. Пасля капітуляцыі Варшавы трапіў у нямецкі палон і рэшту вайны правёў у лагеры для ваеннапалонных.

Пасля сканчэння вайны жыў у брытанскай акупацыйнай зоне. У 1949 годзе эміграваў у Порту-Алегры (Бразілія). Браў актыўны ўдзел у жыцці польскай эміграцыі, пісаў артыкулы ў мясцовую прэсу і польскі эміграцыйны часопіс «Kultura» ў Парыжы, вёў штотыднёвую радыёперадачу.

У 1961 годзе з сям’ёй эміграваў у ЗША, жыў у Нью-Брытэне (штат Канектыкут). Працаваў на вытворчасці, браў удзел у дзейнасці польскіх арганізацый (Haller Post Polish Army Veterans, Choir Polonia Paderewski, Solidarity International, Radio «Solidarnosc», Polish American Congress). Пісаў эсэ і артыкулы ў розныя польскія часопісы Польшчы і ЗША (вышэйпамянёная «Kultura», «Listy do Polakow», «Gwiazda Polarna»).

Па смерці Францішка Ляхоцкага перадаў яго кнігі польскаму аддзелу бібліятэкі ў Нью-Брытэне[1].

У 1996 годзе быў вылучаны на званне Чалавека года ад Польска-амерыканскага кангрэса Канектыкута[2].

Творчасць

Выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Nad pięcioma rzekami» (бел.: Над пяццю рэкамі), якая складаецца з трох частак. У «Дон — рака першая» аўтар звяртаецца да дзіцячых гадоў. Другая частка — «Мухавец — рака другая» — апавядае пра жыццё ў міжваенную дваццацігодку[3].

Пісаў таксама вершы пра родную Пружаншчыну і Палессе.

Радыёрэпартажы Вуйціка былі выдадзены ва ўніверсітэце Цэнтральнага Канектыкута ў 1993 годзе пад назвай «Drodzy sluchacze» (бел.: Паважаныя слухачы).

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Stanisława Mocek. Forum czytelników // Echa Polesia. — 2009. — № 4 (24). — С. 64.
  2. 1 2 3 4 Renata Vickrey. Jan Wojcik papers, 1945—1996. CPAA 05-14(англ.) . Central Connecticut State University. Праверана 28 студзеня 2012.
  3. Ks. Wiesław Haczkiewicz. Nad pięcioma rzekami // Niedziela Ogólnopolska. — 2006. — № 46. — С. 39.
  4. 1 2 Zbiory graficzne BJ - Katalog - Autor: Wójcik, Jan (1913- )(польск.) . Wirtualny Gabinet Rycin. Biblioteka Jagiellońska. Праверана 28 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
  5. Nad pięcioma rzekami: wspomnienia z lat 1913-1939(англ.) . Google Books. Google. Праверана 28 студзеня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Імігранты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Навучэнцы гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны)
Катэгорыя·Эмігранты з Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Імігранты Бразіліі
Катэгорыя·Палякі ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Журналісты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта