wd wp Пошук:

Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча

Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча (польск.: Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча.

Ордэн заснаваны 10 красавіка 1974, як узнагарода за выдатныя заслугі перад Польскай Народнай Рэспублікай. 16 кастрычніка 1992 года Законам аб ордэнах і ўзнагародах быў перазаснаваны як узнагарода Рэспублікі Польшча.

Ордэн з’яўляецца вышэйшай узнагародай за выдатныя заслугі ў справе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця ўзаемаадносін паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюцца замежныя грамадзяне і асобы польскай нацыянальнасці, якія пражываюць за мяжой, якія сваёй дзейнасцю ўняслі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Рашэнне аб узнагароджанні ордэнам прымаецца прэзідэнтам Польшчы.

Класы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча