wd wp Пошук:

Януш Леанардавіч Івашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашкевіч. Я́нуш Леана́рдавіч Івашке́віч (4 лютага 1879, Гольчыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя6 жніўня 1944, Варшава, Генеральнае губернатарства(польск.) бел., Трэці рэйх) — польскі і беларускі[2] гісторык, архівіст, даследчык палітычнай гісторыі Беларусі, Польшчы і Літвы, матэрыялаў шляхецкіх архіваў. Прафесар, доктар габілітаваны (1924), аўтар працы «Літва ў 1812 годзе».

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і інжынера-тэхнолага Леанарда Івашкевіча і Марыі з Булгакаў[3]. Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцкай і Смаленскай гімназіях, апошнюю з якіх скончыў у 1899 годзе. Потым паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, дзе навучаўся да 1904 года. Падчас вучобы выявіў у 1902 годзе ў маёнтку Малева Слуцкага павета архіў апошняга віленскага кашталяна Мацея Радзівіла, што падштурхнула яго заняцца гісторыяй.

У 1906—1918 гадах выкладаў у Варшаве ў польскіх прыватных школах, настаўніцкіх курсах і Вольным польскім універсітэце. У 1918 годзе працаваў у Міністэрстве юстыцыі, Міністэрстве рэлігійных веравызнянняў і асветы Польшчы. У 1918—1930 гадах з’яўляўся архівістам і хавальнікам у галоўным архіве старажытных актаў, выкладаў гісторыю ў Віленскім універсітэце (1922—1925), Школе палітычных навук у Варшаве. У 1930 годзе атрымаў пасаду прафесара Віленскага ўніверсітэта. Пасля яго закрыцця ўладамі ў 1939 годзе браў удзел у тайным універсітэцкім навучанні[4].

У верасні 1943 года быў звольнены з універсітэта ў сувязі з узростам. Вярнуўся ў Варшаву ў лютым 1944 года, дзе 5 жніўня таго ж года падчас Варшаўскага паўстання быў арыштаваны гестапа і на наступны дзень расстраляны. Быў жанаты з Соф’яй Цяшэўскай (1910).

Навуковая дзейнасць

Вывучаў галоўным чынам палітычную гісторыю Беларусі, Польшчы і Літвы 2-й паловы XVIII — 1-й паловы XIX стагоддзяў, грамадскія рухі, архівістыку. Да 1914 года даследаваў матэрыялы шляхецкіх архіваў Беларусі, многія з якіх не захаваліся да нашага часу[4]. Публікаваў артыкулы гістарычнай тэматыкі ў польскіх часопісах «Tygodnik Ilustrowany», «Kurier Warszawski». З’яўляўся членам рэдакцыйнага камітэту Польскага біяграфічнага слоўніка (1935—1938), аўтарам шэрагу артыкулаў для яго. Даследаванні Януша Івашкевіча прысвечаны таксама паўстанню 1830—1831 гадоў, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, еўрапейскай і расійскай гісторыі XVIII — 1-й паловы XIX стагоддзяў[3].

Апублікаваў у 1929 годзе спіс зямельных уладанняў, канфіскаваных дзяржавамі-раздзяляльнікамі ў 1773—1867 гадах. На 6-ым з’ездзе польскіх гісторыкаў у 1935 годзе ў Вільні прадставіў разам з Г. Масціцкім даследаванні па гісторыі Літвы пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Выдаў мемуары Іаахіма Лялевеля, Іпаліта Клімашэўскага, Эдварда Вайніловіча, Юльяна Нямцэвіча, французскага міністра замежных спраў Луі Біньёна (у 1913 годзе пад назвай «Польшча ў гадах 1811 і 1813»)[5]. Адзін з асобнікаў свайго артыкула «Litwa w przededniu wielkiej wojny 1812 r.», надрукаванага ў часопісе «Biblioteka Warszawska», падарыў барысаўскаму памешчыку і калекцыянеру Івану Каладзееву[6]. Пакінуў рукапісныя ўспаміны за 1899—1927 гады.

Даследаваў жыццё і дзейнасць Ігната Анацэвіча. Апублікаваў у 1923 годзе артыкул «Племя сарматаў. Старонка гісторыі тайных таварыстваў у Віленскім універсітэце», які грунтаваўся на архіўных матэрыялах і ўтрымліваў раздзел манаграфіі пра гісторыка. У 1944 годзе Януш Івашкевіч скончыў працу над манаграфіяй, аднак яе чыставы рукапіс згарэў у варшаўскім Галоўным архіве старажытных актаў. На падставе чарнавога варыянта даследавання ў 1961 годзе праца была рэканструявана і выдадзена пад назвай «Ігнат Жэгота Анацэвіч — гісторык Літвы: З гісторыі былога Віленскага універсітэта». Дадзеная манаграфія з’яўляецца найбольш грунтоўным даследаваннем асобы Анацэвіча і яго дзейнасці ў кантэксце стасункаў з Віленскім універсітэтам[7].

Галоўная праца — манаграфія «Літва ў 1812 годзе» — была надрукавана ў Варшаве ў 1912 годзе. Кніга стваралася на працягу дзевяці гадоў пад кіраўніцтвам прафесара Шымона Ашкеназі. Дзякуючы шырокай крыніцазнаўчай базе, у цяперашні час збольшага страчанай, манаграфія мае істотнае гістарычнае значэнне[3].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Janusz Iwaszkiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Iwaszkiewicz, Janusz (гісторык ; 1879—1944) — Зборны электронны каталог бібліятэк Беларусі (бел.)
  3. 1 2 3 Leonid Żytkowicz. Iwaszkiewicz Janusz [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. 10, Wrocław 1962, s. 183-184.
  4. 1 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2., С. 468
  5. Алексій Хацееў. «Польские провинции» России накануне войны 1812 года в «Воспоминаниях» французского дипломата Эдуарда Биньона — Прыход храма Святога Яна Кранштадскага ў Мінску (руск.)
  6. Г. В. Кірэева. Коллекция И. Х. Колодеева по истории войны 1812 г.СБ. Беларусь сегодня, 27 лістапада 2012 (руск.)
  7. С. А. Габрусевіч, С. В. Марозава. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына. — Гродна: ГрДУ, 2005. — 216 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гольчычах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага