wd wp Пошук:

Янкель Адлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адлер (значэнні).

Янкель Якуб Адлер (польск.: Jankiel Adler; 26 ліпеня 1895, Тушын, Царства Польскае, Расійская імперыя — 25 красавіка 1949, Альдборн, графства Уілтшыр, Англія) — польска-яўрэйскі мастак, графік і дызайнер, паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, выхадцаў з Беларусі. У 1912 годзе пачаў вучыцца мастацтву гравёра ў свайго дзядзькі ў Бялградзе. У тым жа годзе пачаў працаваць гравёрам у паштовым упраўленні ў Бялградзе. У 1914 годзе пераехаў у Германію, дзе некаторы час жыў у Бармене і вучыўся ў «Школе прыкладных мастацтваў» пад кіраўніцтвам прафесара Г. Вітюхтэра.

У 1918—1919 гадах жыў у Лодзі, дзе стаў адным з заснавальнікаў і вядучых жывапісцаў авангарднай групы мастакоў «Малады ідыш» (Jung Idysz). У 1918 годзе ў Лодзі адбылася першая выстава яго работ, арганізаваная «Асацыяцыяй мастакоў і прыхільнікаў прыгожых мастацтваў», членам якой ён быў. Тут жа ў Лодзі ён пачаў публікаваць свае вершы. У 1919 годзе Адлер прадставіў свае працы ў Польскім мастацкім клубе ў гатэлі «Polonia» у Варшаве.

Да 1920 года жыў у Варшаве. У 1920 годзе адправіўся ў Берлін, дзе трапіў у кола мастакоў, якія аб’ядналіся вакол «Die Aktion». У 1921 годзе вярнуўся ў Бармен і стаў членам групы мастакоў Die Wupper. З 1922 года жыў і тварыў разам з М. Эрнстам і Г. Кампендонкам у Дзюсельдорфе. Быў сябрам Рэйнскага мадэрну.

У 1931—1933 гг. выкладаў у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў і сябраваў з П. Клее. У 1935 годзе ў яго адбылася выстава прац, затым рушылі ўслед экспазіцыі ў Італіі, Чэхаславакіі і СССР. У 1937 годзе Я. Адлер стаў адным з мастакоў, чые працы былі выстаўлены ў Мюнхене на выставе «Дэгенератыўнага мастацтва». У тым жа годзе адбылася яго сустрэча з Пікасо. З таго часу стыль малявання Я. Адлер стаў больш манументальным і насычаным колерам.

У 1940 годзе ўступіў валанцёрам у польскую армію ў Францыі, у яе складзе быў эвакуіраваны ў Шатландыю, пазней дэмабілізаваны па хваробе.

З 1943 года да сваёй смерці жыў у Альдборне пад Лонданам. Памёр у выніку сардэчнага прыступу, калі даведаўся, што ўся яго сям’я, у тым ліку 10 братоў і сясцёр, загінулі ў Халакосце.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118647024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118647024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. http://www.sztetl.org.pl/en/cms/news/3860,an-exhibition-of-jankiel-adler-s-drawings/
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Мастакі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ва Уілтшыры
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных