wd wp Пошук:

Генрых Кампендонк

Генрых Кампендонк (ням.: Heinrich Campendonk; 3 лістапада 1889, Крэфельд — 9 мая 1957, Амстэрдам) — нямецкі жывапісец, графік, мастак па шкле і разьбяр па дрэве, прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму.

Жыццё і творчасць

У 1905—1909 гадах навучаўся ў крэфельдскай школе мастацтваў у Торн-Прыкера. У 1911 годзе пераязджае ў Зіндэльсдорф, сяброўства з Маркам і Маке, удзельнічае ў выставе групы «Сіні вершнік». У 1913 годзе ўдзельнічаў у «Першым нямецкім восеньскім салоне» ў Берліне і ў выставе «Рэйнскія экспрэсіяністы» ў Боне. У 1914—1916 гадах служыў у войску, пасля дэмабілізацыі пераязджае ў Зехаўпт на Штарнбергерскім возеры. У 1919—1921 гадах — член «Працоўнай рады для мастацтва». У 1922 годзе вяртаецца ў Крэфельд, працуе там выкладчыкам у мясцовай школе мастацтваў. У 1926 годзе прафесар Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе (пазбаўлены гэтага звання ў 1933 годзе нацыстамі). У 1934 годзе эміграваў у Бельгію. У 1935 годзе пераязджае ў Амстэрдам, прафесар Нідэрландскай Акадэміі мастацтваў. У 1937 годзе абвінавачаны нацыстамі ў прыналежнасці да «дэгенератыўнага мастацтва», 87 работ мастака выдалены з нямецкіх музеяў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118518674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Heinrich Campendonk
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118518674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118518674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. Wie is dat?: Naamlijst van bekende personen op elk gebied in het Koninkrijk der Nederlanden met biografische aantekeningen, opgave hunner voornaamste, werken, adressen, enz., enz. — Koninklijke Van de Garde BV, 1948. — вып. 5. — С. 89.
  7. https://theleme.homestead.com/135.html
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германскай імперыі
Катэгорыя·Графікі Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідэрландах
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэфельдзе
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 9 мая