wd wp Пошук:

Макс Эрнст

Макс Эрнст (ням.: Max Ernst; 2 красавіка 1891, Бруль, Германія — 1 красавіка 1976, Парыж) — нямецкі і французскі мастак, значная фігура ў сусветным авангардзе XX стагоддзя.

Біяграфія

У 1909 пачаў вывучаць філасофію ў Боне, але кінуў універсітэт дзеля заняткаў мастацтвам. У 1913 пазнаёміўся з Апалінерам і Раберам Дэланэ, пераехаў у Парыж і пасяліўся на Манпарнас. У Першую сусветную вайну служыў у германскай арміі. У 1919 пазнаёміўся з Паўлем Клее, пачаў эксперыментаваць з рознымі матэрыяламі, тэхнікай калажу. У 1920 разам з Хансам Арпам заснаваў у Кёльне групу дада. У 1922 вярнуўся на Манпарнас.

З пачаткам Другой сусветнай вайны быў арыштаваны як падданы краіны-суперніка, але з дапамогай Пегі Гугенхайм у 1941 перабраўся ў ЗША. У 1942 ажаніўся з Пегі Гугенхайм. Меў цесныя зносіны з Марселем Дзюшанам і Маркам Шагалам, паўплываў на фарміраванне абстрактнага экспрэсіянізму ў амерыканскага жывапісу. У 1946 скасаваў шлюб з Пегі Гугенхайм і ажаніўся з мастачкай Даратэяй Танінг. У 1948 апублікаваў вялікае эсэ «Па той бок жывапісу».

У 1950 вярнуўся ў Францыю. У 1952 быў прыняты ў штукарскі «Калеж патафізікі». Жыў у Парыжы, удзельнічаў у венецыянскай Біенале 1954 года. У 1963 перасяліўся на паўднёва-ўсход Францыі, у Правансальскі гарадок Сеян (дэпартамент Вар). У 1975 вялікая рэтраспектыўная выстаўка Эрнста была разгорнута ў музеі Саламона Гугенхайма ў Нью-Ёрку і ў Нацыянальнай галерэі Гран-Пале ў Парыжы.

Пахаваны на парыжскіх могілках Пер-Лашэз.

Музеі і выстаўкі

У 2005 музей Эрнста адкрыты ў яго родным горадзе Бруль.

Выбраныя творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118530895 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. 1 2 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500115729
  3. 1 2 3 4 5 6 7 RKDartists
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118530895 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Beauvis C., Langlade V. d. Le columbarium du Père-Lachaise — 1992. — С. 48. — ISBN 978-2-86514-022-0
  6. Bauer P. Deux siècles d’histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 316. — ISBN 978-2-914611-48-0
  7. http://thecomposingrooms.com/research/reading/2014/beyeler_PR_maxernst.pdf
  8. 1 2 https://collection.centrepompidou.fr/#/artwork/150000000022932 Праверана 22 красавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Мастакі Германіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Мастакі Францыі
Нарадзіліся ў 1891 годзе
Асобы
Мастакі ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Сюррэалізм
Нарадзіліся 2 красавіка
Нарадзіліся ў Брулі
Памерлі ў 1976 годзе
Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі ў Парыжы
Памерлі 1 красавіка
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Мастакі-абстракцыяністы