wd wp Пошук:

Ядрушка камарніковая

Ядрушка камарніковая[3], Ядрушка даўгарогая[4] (Gymnadenia conopsea) — кветкавая травяністая расліна сямейства архідных (ятрышнікавых).

Назва

Ядрушка камарніковая, ядрушка[5][6], ручнікі, старчык[7].

Апісанне

Белая ядрушка даўгарогая

Шматгадовая травяністая расліна з пальчаталопасцевымі клубнямі і прамым аблісцелым сцяблом вышынёй 25-45 см, пры аснове пакрытым бураватымі ліставымі похвамі[4]. Лісце (3-5) вузкае, доўгае; ніжняе ланцэтнае, з башлыкападобнай верхавінкай. Кветкі дробныя, светла-пурпуровыя або лілова-пурпуровыя, з тонкай доўгай, сэрцападобнавыгнутай шпоркай і слабым пахам гваздзіка, сабраны ў густое, вузкае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце[4]. Губа ромбападобная, трохлопасцевая, сярэдняя лопасць даўжэйшая[4]. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Плод — сухая каробачка.

Пашырэнне

Еўразійскі барэальны плюрызанальны від. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход; у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту ў межах асноўнай часткі арэала. Месцы росту: саснякі імшыстыя і верасовыя, другасныя беразнякі, пераходныя асакова-сфагнавыя балоты, сырыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі[4]. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі, радзей значнымі групамі[4].

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні[4]. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і меданосная расліна. У выглядзе адвару клубняў можа выкарыстоўвацца як ахінальны і змякчальны сродак пры запаленчых захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, пры атручванні ядамі[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Кокушник комарниковый, или длиннорогий // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 97-98. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Любка двулистная, ночная фиалка // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 99-101. — 592 с. — 120 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum